Валосавічы (Рудабельскі раён)

вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Валосавічы (Рудабельскі раён)
Remove ads

Вало́савічы[1] — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці. Валосавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Валосавіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У крыніцах згадваюцца ў 1552 годзе, уваходзілі ў Мазырскае староства. У вёсцы пражывала 95 душ мужчынскага полу. Іншае адносна раньняе згадваньне аб вёсцы ставіцца да 1560 году. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Валосавічы — у складзе Бабруйскага павету Менскае губэрні, уласнасьць земскага судзьдзі Яна Лявонавіча Кялчэўскага. У вёсцы было 13 двароў, 72 душы мужчынскага і 64 — жаночага полу.

У XIX стагодзьдзі Валосавічы — маёнтак, які на 1844 год належаў карнэту палка караля Гановэрскага Жыгімонту Фадзеевічу Кялчэўскаму. У вёсцы было 17 цяглых двароў і 5 двароў «дваровых».

У кастрычніку 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску (165 двароў) і загубілі 158 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 469 жыхароў
  • 2007 год — 186 двароў, 425 жыхароў
  • 2010 год — 402 жыхары

Інфраструктура

У вёсцы знаходзяцца сярэдняя школа-сад, бібліятэка, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы, комплексна-прыёмны пункт, малочнатаварная й сьвінагадоўчая фэрмы. Цэнтар СПК «Некрашынскі».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads