Валоскі
вёска ў Берасьцейскім райне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вало́скі[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Лясной. Уваходзяць у склад Чэрнінскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 18 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Ўсходняе.
Remove ads
Гісторыя
У XIX ст. вёска Валоскі — дзяржаўная ўласнасьць у Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1870 годзе Валоскі належалі да Харытонаўскай сельскай грамады. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 8 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валоскі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Зьбіраскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэтым час тут было 9 двароў.
У 1939 годзе Валоскі ўвайшлі ў БССР. У нямецка-савецкую вайну загінулі 5 вяскоўцаў. На 2005 год у Валосках было 7 гаспадарак[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 29 сялянскіх душ; 1897 год — 51 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 55 чал.; 1921 год — 37 чал.; 1959 год — 41 чал.; 1970 год — 34 чал.; 1999 год — 14 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 20 чал.; 2010 год — 20 чал.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads