Вальтэр Шоткі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вальтэр Шоткі
Remove ads

Вальтэр Герман Шоткі (па-нямецку: Walter Hermann Schottky) (23 ліпеня 1886, Цюрых, Швайцарыя — 4 сакавіка 1976, Прэцфэльд, Баварыя) — нямецкі фізык, і электратэхнік, вынаходнік тэтроду — электроннай лямпы з сеткай-экранам (19151919). Вальтэр Шоткі — сын нямецкага матэматыка Фрыдрыха Шоткі (18511935).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 1904 годзе Шоткі паступіў ува ўнівэрсытэт Гумбальту ў Бэрліне, дзе навучаўся фізыцы. У 1912 атрымаў доктарскую ступень. Пасьля атрыманьня доктарскай ступені Вальтэр Шоткі пераехаў у Ену, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Макса Віна.

Пасьля некалькіх гадоў сумеснай працы зь Вінам, Шоткі далучыўся да навукова-дасьледчых лябараторый Siemens & Halske у Бэрліне, дзе працаваў да 1919 году. Падчас працы ў Siemens Шоткі й вынайшаў электронную лямпу з сеткай-экранам у 1915, тэтрод у 1919 і прынцыпы супергэтэрадыну, якія былі распрацаваныя Вальтэрам у 1918 годзе незалежна ад Эдвіну Армстронгу, якому звычайна прыпісваецца гэтае адкрыцьцё.

У 1920 Вальтэр вярнуўся ўва ўнівэрсытэт і пачаў працаваць пад кіраўніцтвам Вільгельма Віна ў Вурцбургу. У 1923 годзе Шоткі стаў прафэсарам тэарэтычнай фізыкі, пасьля, у 1927, вярнуўся ў Siemens, працаваў унавукова-дасьледчых лябараторыях у Бэрліне і Прэцфэльдзе ў галінах электронікі і фізыкі паўправаднікоў.

Вальтеру Шоткі належаць адкрыцьці эфэкту Шоткі, дыёду Шоткі, бар’еру Шоткі, дэфэкту Шоткі і раўнаньня Шоткі.

  1. Walter Schottky // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. Walter Hans Schottky // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads