Валянцін Волкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянцін Волкаў
Remove ads

Валянцін Віктаравіч Волкаў (19 красавіка 1881 — 8 лістапада 1964) — беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі. Аўтар малюнка герба БССР.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Герб БССР, створаны В. Волкавым
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1913 году. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пэйзажы, нацюрморты. У 1918 годзе ўдзельнічаў у мастацкім афармленьні Петраграду да 1-й гадавіны кастрычніцкага перавароту (эскізы пано «Уся ўлада Саветам», «Штурм Зімняга» і іншыя).

Выкладаў у Веліскай мастацкай школе (1919—1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953—1964).

Адзін зь першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз У. І. Леніна (партрэт 1926). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938). У 1920—1930-я гады стварыў шэраг манумэнтальных твораў-пано: «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» (абодва ў 1930) для мытні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз «Кастрычнік на Беларусі» для павільёну БССР на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928—1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысьвечаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расеі і Вялікай Айчыннай вайне, сучаснасьці.

Remove ads

Творчасьць

Творам Волкава ўласьцівы рэалізм вобразаў, складанасьць кампазыцыйных пабудоваў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцыяў акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасьць дэталей. Сярод работ «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Барыкады» (1923), «Малатабоец» (1926), «Партызаны» (1928) і іншыя. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псыхалягічнага партрэта расейскага рэалістычнага мастацтва 2-й паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікненьня ў характар людзей, адлюстраваньня іх грамадзянскай значнасьці. Сярод найлепшых твораў: партрэты М. Багдановіча (1927), мастака М. Гусева (1950), Максіма Горкага (1951) і іншыя. Значную каштоўнасьць мае спадчына Волкава: партрэты, пэйзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ён поруч з глыбокім псыхалягічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданьне плястычнай формай, тонкі густ у выкарыстаньні фактурных магчымасьцей алоўкавага штрыха («Трактарыстка» (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і іншыя).

Менск. 3 ліпеня 1944 году

Thumb
Валянцін Волкаў. «Менск 3 ліпеня 1944 году»

Палатно Волкава «Менск. 3 ліпеня 1944 году» — адзін з самых вядомых беларускіх твораў пэрыяду савецкага рэалізму. Карціна шырынёю больш за пяць мэтраў і вышынёю амаль тры мэтры. Да канца 1970-х палатно аздабляла фае Дому ўраду. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі яшчэ ў 1997 годзе ў газэце «Наша Ніва» сьцьвердзіў, што накіды палатна Волкаў пачаў рабіць у акупаваным немцамі Менску. Па яго словах, у 1980-х яшчэ былі жывыя людзі, якія пазавалі Волкаву ў акупаваным Менску для палатна. А настаўніца Менскай мастацкай вучэльні Глазава, прызнавалася, што дзяўчынка з букецікам на пярэднім пляне, што цягнецца да танкіста, — гэта яна[2]. Таксама вядома, што ў нямецкую акупацыю Волкаў зарабляў на жыцьцё маляваньнем партрэтаў нямецкіх афіцэраў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads