Мікалай Гусеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Іва́навіч Гу́сеў (рас. Николай Иванович Гусев; 21 сьнежня 1899, Вязьнікі, Уладзімерская губэрня, Расейская імпэрыя — 14 лютага 1965) — савецкі маляр і графік. Аўтар выявы сьцяга БССР[1][2], мадыфікаваную вэрсію якога ў 1995 годзе рэжым Лукашэнкі ўсталяваў у якасьці афіцыйнага сьцяга Беларусі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Расеец з паходжаньня. Навучаўся ў Мсьцёрскай іканапіснай вучэльні (1910—1016), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924—1926), Ленінградзкім вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (1926—1930), Маскоўскім паліграфічным інстытуце (1930—1932)[3].
Канчаткова пераехаў у Беларусь у 1932 годзе[4]. З 1936 году выкладаў у Беларускім палітэхнічным інстытуце[3]. Быў у рэдакцыйнай калегіі часопісу „Іскры Ільіча“[5].
У часе нямецкай акупацыі (1941—1944) жыў у Менску з амаль паралізаванай жонкай Тамарай і дзьвюма малымі дочкамі, супрацоўнічаў зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй[6]. У пачатку вайны разам з Валянцінам Волкавым пачаў зарабляць напісаньнем партрэтаў афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны[7]. Паводле Вольгі Бембель, дапамагаў ваеннапалоннаму[4].
Паводле Валянціна Тараса і Яўгена Ціхановіча, па вайне 4 гады адсядзеў у вязьніцы за супрацу зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй[8][6]. Прытым, паводле архіўных матэрыялаў зь Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва, у другой палове 1940-х гадоў працягваў ствараць новыя карціны, а ў 1948—1950 гадох навучаўся на вячэрнім унівэрсітэце марксізму-ленінізму пры менскім гаркаме КПБ. З канца 1940-х зноў выкладаў у Беларускім палітэхнічным інстытуце (з 1954 году — дацэнт).
Remove ads
Творчасьць

![]() |
![]() | |
Работы Гусева: плякат «Няхай жыве Сталінская Канстытуцыя перамогшага сацыялізму і сапраўднага дэмакратызму» (1940 г., налева) і партрэт Гітлера для дэманстрацыі на трыбуне ў Менску (1943 г., направа) |
Сярод работ даваеннага часу тэматычная карціна «У ліцейнай майстэрні» (1929), графічныя партрэты Максіма Горкага (1934), Ізі Харыка (1930-я) і інш., савецкія прапагандысцкія плякаты.
У час вайны, апроч прыватных заказаў (партрэты афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны), стварыў партрэт Радаслава Астроўскага (1944), а таксама вялікі партрэт Гітлера (1943), які вывешвалі на сьвяты ў мескім парку Менску[4].
У паваенны пэрыяд аўтар тэматычных карцін «Будуемся!» (1947), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959); партрэтаў Андрэя Бембеля, Аляксея Глебава (канец 1940-х гадоў), Янкі Купалы (1949), Петруся Броўкі, Рыгоры Шырмы (1960), Пятра Глебкі, Ніны Глебкі і інш.
У 1951 годзе стварыў выяву новага сьцяга БССР з выкарыстаньнем арнамэнту «Ўзыходзячае сонца», вышытага ў 1917 году (год кастрычніцкага перавароту) сялянкай Матронай Маркевіч зь вёскі, якая на момант стварэньня сьцяга ўваходзіла ў склад Ульянаўскага (назва ў гонар Леніна) сельсавету[1].
- Аляксей Глебаў, канец 1940-х гг.
- Янка Купала, 1949 г.
- Якуб Колас, 1957 г.
- Пятрусь Броўка, 1960 г.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads