Віталь Курашык
беларускі дыплямат, украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Уладзімеравіч Курашык (нарадзіўся 8 траўня 1939 году ў мястэчку Дзівін у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва Польшчы) — беларускі дыплямат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — Уладзімер Іванавіч, маці — Аніся Зотыкаўна. Жанаты. Сын — Уладзімер. Пражывае ў Кіеве.
У 1956 годзе паступіў у Часьцякоўскі горны тэхнікум (горад Тарэз, Данецкая вобласьць, Украіна). Па яго сканчэньні ўладкаваўся машыністам электравоза, а затым і горным майстрам шахты «Качагарка» ў Горлаўцы. У 1963 годзе заняў пасаду галоўнага тэхноляга Канстанцінаўскага заводу высакавольтнае апаратуры (Данецкая вобласьць). У 1966 годзе скончыў у Харкаве Украінскі завочны політэхнічны інстытут па сьпецыяльнасьці інжынэр-мэханік.
У 1970 уступіў у КПСС. У 1974 годзе заняў пасаду другога, а затым і першага сакратара Канстанцінаўскага гарадзкога камітэту КПУ. У 1982 годзе стаў старшынём Выканаўчага камітэту Эўпаторскага раёну Крымскае вобласьці. У 1985 увайшоў у склад Крымскага абласнога камітэту КПУ. У 1987 годзе заняў пасаду намесьніка старшыні Выканаўчага камітэта Крымскае вобласьці ў пытаньні капітальнага будаўніцтва, а ў 1988 — першага намесьніка старшыні й начальніка Галоўнае плянава-эканамічнае ўправы аблвыканкаму. У 1989 годзе ўзначаліў Выканаўчы камітэт Крымскае вобласьці. 18 сакавіка 1990 году ў другім туры выбараў у Вярхоўную Раду Ўкраіны быў абраны народным дэпутатам (атрымаў 65% галасоў) ад Эўпаторскай выбарчай акругі № 245. Нягледзячы на прыналежнасьць да Камуністычнае партыі на час прыняцьця дэпутацкіх паўнамоцтваў 15 траўня, не ўвайшоў ні ў якую з групаў ды фракцыяў Вярхоўнае Рады[1].
У красавіку 1991 году стаўся адным з заснавальнікаў Крымскага беларускага культурна-асветнага таварыства[2].
11 траўня 1993 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне[3]; адстаўлены быў 14 ліпеня 2001 году[4]. Нягледзячы на беларускую ўрадавую службу, захаваў і ўкраінскае грамадзянства.
28 красавіка 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads