Валянцін Сукала

дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянцін Сукала
Remove ads

Валянці́н Але́гавіч Сука́ла (нар. 1942, Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты 2-і старшыня Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). 2-і міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1994—1997), 2-і старшыня Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь (з 4 студзеня 1997 году).

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1958—1962 гадах быў работнікам Менскага трактарнага заводу і Менскага мэханічнага заводу імя Сяргея Вавілава. У 1968 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1968 году — судзьдзя народнага суду Мядзельскага раёну (Менская вобласьць). З 1972 году — судзьдзя Менскага абласнога суду, 8-м старшынём якога стаў з 14 сьнежня 1976 году. З 1984 году — намесьнік міністра юстыцыі Беларускай ССР. З 1986 году — начальнік кіраўніцтва агульных судоў Міністэрства юстыцыі СССР. Ад 19 лістапада 1988 да 28 красавіка 1989 году — 6-ы міністар юстыцыі Беларускай ССР. Затым стаў загаднікам дзяржаўна-прававога аддзелу Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі і на 3 гады заняў пасаду 1-га намесьніка старшыні Вярхоўнага суду СССР. 22 сьнежня 1989 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета СССР ухваліў Указ аб наданьні яму вышэйшай кваліфікацыйнай клясы судзьдзі[1].

З 1992 году — намесьнік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 24 кастрычніка 1994 году — міністар юстыцыі Беларусі. 4 студзеня 1997 году заняў пасаду старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе атрымаў званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 12 жніўня 2002 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Распараджэньне пра абвяшчэньне Валянціну Сукалу падзякі прэзыдэнта Беларусі[2].

5 лютага 2018 году старшыня Вяхоўнага суду Валянцін Сукала ўхваліў пераход ад касавальнага да абскарджвальнага парадку перагляду судовых рашэньняў 1-й інстанцыі[3].

Унесены ў санкцыйныя сьпісы краін Балтыі[4][5].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads