Міхал Валіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Валіцкі (сапр. Міхал Міцкевіч; 1746, Наваградзкі павет — 1828, Вільня) — авантурыст, філянтроп Рэчы Паспалітай.
Будучы прафэсійным гульцом у карты, зарабіў вялізныя грошы, на якія купіў прозьвішча Валіцкі (права належаць да роду), а ў 1787 годзе — пасаду падстолія кароннага ў С. Солтыка. Апроч таго, набыў у Італіі тытул графа.
Remove ads
Біяграфія

З дробнага шляхецкага роду Міцкевічаў. Навучаўся ў Менскім езуіцкім калегіюме, працягваў адукацыю ў Магілёве. Працаваў віцэ-рэгентам у судох Менску.
Праз схільнасьць да авантураў і прыгодаў пакінуў працу і пераехаў у Кракаў. Здабыў дасканаласьць у картах і гульні ў більярд. Падтрыманы апекай Францішка Сапегі, выехаў у Вену. Пазьней накіраваўся ў Парыж, дзе набыў грунтоўныя веды ў розных навуках, шмат увагі аддаваў самаадукацыі.

Дзеля далучэньня да двара караля Францыі Людовіка XVI набыў у Італіі графскі тытул. Неўзабаве з дапамогай сваёй каханкі княгіні Паліньяк стаў фаварытам каралевы Марыі Антуанэты.
Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую атрымаў пацьверджаньне графскага тытулу ад караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Сьпярша жыў у Варшаве, пазьней пераехаеў у Пецярбург, дзе ладзіў шыкоўныя прыёмы.
У 1793 годзе набыў палац віцэ-адміністратара ў Горадні, пазьней перабраўся ў фальварак Азёры Гарадзенскага павету. Стварыў там узорную гаспадарку, заснаваў суконную і папяровую мануфактуры.

Падараваў значную частку сваёй калекцыі каштоўных камянёў Віленскаму ўнівэрсытэту. Фундаваў навучаньне ў ім сваякоў Міцкевічаў і Валіцкіх[2].
Remove ads
Партрэт
Паводле апошніх дасьледаваньняў, у Нацыянальным летувіскім музэі захоўваецца копія партрэта Міхала Валіцкага аўтарства Марціна Янушэвіча з арыгінальнага твору пэндзля Дж. Б. Грасі. Традыцыйна лічылася, што на гэтым партрэце выяўлены Яўхім Храптовіч[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads