Варанілавічы

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варані́лавічы[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 30 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 року 310 жыхароў, 27 двароў, праваслаўная царква, школа, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 478 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету. Паводле перапісу 1970 року 408 жыхароў; у 2003 — 322 жыхары, 130 гаспадарак.

Да 1 сьнежня 2009 году — цэнтар Варанілавіцкага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 276 жыхароў
  • 2005 год — 300 жыхароў, 127 двароў[7]
  • 1999 год — 353 жыхары

Інфраструктура

Сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, клюб, пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт.

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы і Н533 Ружаны — Варанілавічы — Астравок[8].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Царква сьвятога Ўладзімера (1990-я), збудаваная на месцы разбуранай за савецкім часам Георгіеўскай царквы
  • Братэрская магіла (1941—1944) савецкіх жаўнераў і партызанаў. Абэліск (1960)

Страчаная спадчына

  • Царква сьвятога Георгія (XIX стагодзьдзе)
  • Капліца могілкавая

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads