Варбэрг
места ў Галяндзе (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варбэрг (па-швэдзку: Varberg) — горад у лэне Галяндзе, на паўднёвым захадзе Швэцыі. Цэнтар аднайменнай камуны. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 34 248 чалавек.
Варбэрг, як і ўвесь ляндзкап Галянд, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы краіны, славіцца сваімі пяшчанымі пляжамі. На поўнач ад гораду ўзьбярэжжа зьлёгку зьмяняецца, і пяшчаныя пляжы пераходзяць у каменныя тэрасы, а затым у архіпэляг Богуслэн (Bohuslän). Варбэрг — папулярны летні курорт і шматлікія жыхары з прамысловых гарадоў, такіх як Бурос альбо пераяжджаюць у Варбэрг на лета, альбо прыяжджаюць туды на некалькі дзён на адпачынак[2].
Каля гораду (на тэрыторыя яго камуны) разьмяшчаецца Радыёстанцыя ў Грымэтане, якая ўваходзіць ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Remove ads
Гісторыя

Ужо ў 1062 годзе на месцы Варбэргу існавала пасяленьне Етшэ, якое згадвае Саксон Граматык у сувязі зь бітвай на рацэ Нісан. У 1343 годзе тут ужо быў горад, які называўся Етачэр, а фартэцыя была пабудавана яшчэ раней — у канцы XIII стагодзьдзя. З XV стагодзьдзя пачынае ўжывацца назва Варбэрг (Vardberg, Vårdkasberg) — па назьве гары, на якой гэтая фартэцыя знаходзіцца. У той самы час побач зь Етачэрам быў заснаваны Новы Варбэрг, а Етачэр стаў называцца Стары Варбэрг: абодва гарады былі канкурэнтамі на скрыжаваньні важных гандлёвых шляхоў. У 1565 годзе Варбэрг быў разбураны швэдамі (на той час ён усё яшчэ быў дацкім; швэдзкім ён стаў на стагодзьдзе пазьней). У 1767 годзе Варбэрг перажыў вельмі моцны пажар. У XIX стагодзьдзі ён саступіў Гальмстаду правы найбуйнейшага гораду Галянду. Індустрыялізацыя закранула Варбэрг даволі позна — толькі напрыканцы XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Славутасьці
- Фартэцыя
- Культурна-гістарычны музэй Галянду
- Варбэрскія лазьні
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads