Васілевічы (Івейскі раён)
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васілевічы[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове XVIII стагодзьдзя вёска ў Якунскім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Уласнасьць Зяновічаў.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 г., 19 двароў, 147 жыхароў. У 1905 г. 176 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У верасьні 1921 г. 28 двароў, 155 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (33 двары, 189 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1945—1950 гг. у вёсцы працавала пачатковая школа. У жніўні 1952 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1960 г. ў складзе саўгаса «Жамыслаўль». У 1970 г. 145 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасў «Жамыслаўль». Працаваў клюб, бібліятэка.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 30 чалавек[2]
- 1999 год — 64 чалавек, 34 двароў
Крыніцы
Вонкавыя спаслыкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads