Васіль Дружчыц

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Дружчыц
Remove ads

Васі́ль Дані́лавіч Дру́жчыц (8 лютага 1886, вёска Блудзень Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер вёска Першамайская Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці — 20 сьнежня 1937, Менск) — беларускі гісторык, прафэсар (1927).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню (1901), Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні (1907), Юр’еўскі ўнівэрсытэт (места Тарту, 1911).

У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафэсар катэдры гісторыі Беларусі БДУ. Працаваў у Інбелкульце, Інстытуце гісторыі АН Беларусі, быў прафэсарам катэдры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытуту імя Герцэна ў Маскве.

Дасьледаваў беларускае сярэднявечча, магдэбурскае права ў беларускіх местах, гісторыю кнігадрукаваньня.

Арыштаваны 14 студзеня 1937, расстраляны 20 сьнежня 1937 у Менску. Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.

Remove ads

Навуковая спадчына

  • Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай уніі. // Працы БДУ ў Менску. — 1923. — №6-7. — с. 216—252.
  • Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця. // Чатырохстолецьце беларускага друку, 1525—1925. — Менск: Інстытут Беларускай культуры, 1926. — с. 114—131.
  • Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ ў Менску. — 1926. — №12. — с. 1—22.
  • Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна- археалёгічны зборнік. — 1927 — №1. — с. 249—276.
  • Да пытаньня аб мове Літоўскага Статуту // Гістарычна-археалёгічны зборнік. — 1927 — №1. — с. 347—353.
  • Войты і іх улада ў беларускіх гаспадарскіх местах з магдэбурскім правам // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук Інстытута Беларускае культуры. Кн. 3: Працы клясы гісторыі. Том 2. Менск, 1928. — с. 241—298.
  • Магістрат у беларускіх местах з майдэборскім правам у XV—XVII сталецьцях // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук Інстытута Беларускае культуры. Кн.8 Працы клясы гісторыі. Том 3. Менск, 1929. — с. 377—458.
  • Перавыдадзены ў выданьні часопіс «ARCHE Пачатак». — 2009. — №7. Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час.

  • Казімір Лышчынскі — беларускі бязбожнік XVII веку // Полымя. — 1927. — №2. — с. 156—162.
  • Краязнаўства ў гістарычнай галіне // Наш край. — 1927. — №12. — с. 7—10.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads