Ведзяно
Вёска ў Чачэніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ведзяно (па-расейску: Ведено, па-чачэнску: Ведана) — вёска ў Чачэніі, адміністрацыйны цэнтар Вядзенскага раёну.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне дзевятнаццатага стагодзьдзя вёска была сядзібай імама Шаміля, старшыні Паўночнакаўкаскага Імамату. 1 красавіка 1859 году была здабытая расейскімі войскамі й стала звычайнай вёскай.
Зь верасьня 1919 па сакавік 1920 году была сталіцай Паўночнакаўкаскага эмірату, абвешчанага на землях Чачэніі й Дагестану. У першую расейска-чачэнскую вайну была ўзятая пад кантроль расейскімі войскамі 3 чэрвеня 1995 году. У другую расейска-чачэнскую вайну была здабытая расейцамі 17 лістапада 1999 году.
Remove ads
Насельніцтва
Нацыянальны склад
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Ад імя Ведзяно паходзіць назва яшчаркі — Darevskia caucasica vedenica (Darevsky & Roitberg 1999).
Ураджэнцы й жыхары
- Саракаеў Ібрагім Бек (1883—1934) — адзін зь першых чачэнскіх пісьменьнікаў
- Шаміль Басаеў — чачэнскі вайсковы дзяяч
- Шырвані Басаеў — чачэнскі вайсковы дзяяч
Галерэя
- Сучасны ўезд у Ведзяно
- Мячэт у вёсцы Ведзяно
Вонкавыя спасылкі
Ведзяно — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads