Міхась Стральцоў
беларускі паэт, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́сь Стральцо́ў (14 лютага 1937, Сычын, Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць — 23 жніўня 1987, Менск) — беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1962 году.
Remove ads
Біяграфічныя зьвесткі
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1954 г. скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (1954-59). Працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» (1959-61, 1969-72), часопісах «Полымя» (1961-62), «Маладосьць» (1962-68), з 1984 г. — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменьнікаў СССР з 1962 г.
Remove ads
Творчасьць
Друкаваўся з 1952, першае апавяданьне «Дома» надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосьць»)[1] . У першым зборніку апавяданьняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псыхолягам, знаўцам побыту вёскі і гораду. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псыхалягічнае і эстэтычнае ўжываньне нядаўняга вяскоўца ў гарадзкую стыхію, магчымасьці гарманічнага спалучэньня ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесьці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фармаваньне характару падлетка ў цяжкія пасьляваенныя гады. Пазьней былі выдадзены кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданьні, аповесьць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасьці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
Акварэльнасьць, тонкі псыхалягізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой сьвеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філязофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысьціня і вернасьць чалавечаму прызваньню.
У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыцьцё ў слове» (1965) узьнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, К. Чорнага, П. Пестрака, А. Русецкага, А.Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасьць Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Дубоўкі, А. Куляшова, Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).
Пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, Я. Сьмелякова, М. Браўна, Н. Гільена, П. Неруды, сучасных італьянскіх паэтаў, раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Б. Пастарнака, Л. Лявонава і інш.
Remove ads
Творы
Зборнікі прозы
Паэтычныя зборнікі
Эсэістыка
Кнігапіс
|
|
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы — кніга вершаў «Мой сьвеце ясны» (пасьмяротна, 1988).
Ушанаваньне памяці
- Міжнародны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»[2][3].
- Літаратурная прэмія Міхася Стральцова — штогадовая прэмія заснаваная ўдавой Міхася Стральцова Аленай Стральцовай і «Саюзам беларускіх пісьменьнікаў» у 2018 годзе[3].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads