Вера (возера)
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́ра — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 км на паўночны ўсход ад места Браслава, за 1 км на поўдзень ад вёскі Слабодкі, у басэйне ракі Друйкі. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёраў.
Возера
Вера
Вера на мапе Беларусі ![]() ![]() Вера |
Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 2,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,0 км. Аб’ём вады ў возеры 0,61 млн м³. Мінэралізацыя да 0,2 г/л. Празрыстасьць да 1 м. Плошча вадазбору 5,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, разараныя, месцамі пад хмызьняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе сплавінныя. Берагавая лінія слабазьвілістая. Вакол возера пойма шырынёй 20—30 м. Дно плоскае, да глыбіні 1,5 м пясчанае, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапэлем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 1,4 м. Злучана ручаём з возерам Недрава.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусьцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 433. — 575 с. — 10 000 ас.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5 (рас.)
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads