Вецярэвічы 2
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вецярэ́вічы 2[1] (таксама сустракаецца Другі́я Вецярэ́вічы[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Паселішча вядома ў ВКЛ з XVI стагодзьдзя. У 1588 годзе сяло, 28 дымоў, у Парэцкай воласьці Менскага павету, шляхецкая ўласнасьць. У 1589 годзе 20 дымоў.
Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імпэрыі, у Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1795 годзе мелася карчма. У 1800 годзе ва ўласнасьці Дамініка Радзівіла. У 1870 годзе вёска ў Шацкай воласьці, 107 душ мужчынскага полу. У 1897 годзе меліся капліца, хлебазапасны магазын, піцейны дом. У 1906 годзе адчынена земская народная вучэльня. У 1917 годзе маёнтак Вецярэвічы Шацкай воласьці Ігуменскага павету. Пазьней ператвораны ў вёску Вецярэвічы 2-я.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
З 4 студзеня 1964 году да 28 траўня 2013 году цэнтар сельсавета Вецярэвіцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads