Воранаў

былая вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́ранаў[1] — былая вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 4 км на поўдзень ад Грабянёў, за 28 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Оўручу. Воранаў уваходзіў у склад Грабянёўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 17 жыхароў.

Адселена ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. На 2006 год вёска зьяўлялася нежылой. 30 верасьня 2009 году рашэньнем Лельчыцкага раённага Савету дэпутатаў вёска ліквідаваная[2].

Насельніцтва

  • 1917 год — 17 двароў, 137 жыхароў
  • 1940 год — 54 двары, 191 жыхар

Інфраструктура

Дзейнічала камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».

Выхадцы

Радзіма генэрал-маёра М. М. Некрашэвіча.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads