Вугорская мова ва Ўкраіне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вугорская мова ва Ўкраі́не (укр. угорська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальных меншасьцяў Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод вугорцаў краіны, а таксама прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных групаў. Пашыраная пераважна ў Закарпацкай вобласьці краіны ў асяродзьдзі жыхароў, што кампактна пражываюць уздоўж мяжы Ўкраіны з Вугоршчынай.

Гісторыя

Большасьцю сучасных гісторыкаў лічыцца, што паходжаньне вугорцаў зьвязанае зь міграцыяй некаторых фіна-вугорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сыбіры ў Эўропу, якая адбылася прыблізна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзяў. Плямёны вуграў, дасягнуўшы тэрыторыі Ўкраіны, часткова аселі на сучасных памежных тэрыторыях Закарпацьця, у пэўнай ступені выцесьніўшы ранейшае славянскае насельніцтва, тады як астатнія прасунуліся далей на паўднёвы захад і далі пачатак вугорскай дзяржаўнасьці.

Ужо з раньніх часоў існаваньня ўсходнеславянскіх княстваў Кіеўскае Русі землі Закарпацьця трапляюць у склад вугорскае краіны. З канца XVII ст. сучасная Вугоршчына й землі пад яе кантролем трапляюць пад кантроль Аўстрыі, але незважаючы на гэта вугорская арыстакратыя захавала досыць высокі статус разам з уласнай мовай на ўсіх не-вугорскіх тэрыторыях. Статус-кво працягнуўся й па рэарганізацыі Аўстрыі ў Аўстра-Вугоршчыну, у якой Закарпацьце, у адрозьненьне ад іншых заходнеўкраінскіх земляў, было аднесенае да Каралеўства Вугоршчына — адной з складовых частак Аўстра-Вугоршчыны.

У сярэдзіне ХХ ст. Закарпацьце канчаткова аб’ядноўваецца зь іншымі ўкраінскімі тэрыторыямі, трапляючы ў склад УССР. З гэтага моманту адзначаецца некаторае скарачэньне дзелі вугорскай мовы як роднай, але ў цэлым яе становішча сярод вугорцаў досыць моцнае, а некаторыя іншыя этнасы (напрыклад, мясцовыя цыганы) часта ўказваюць вугорскую мову ў якасьці роднай.

У сучаснай Украіне вугорская мова трапіла ў сьпіс моваў, на якія распаўсюджваецца дзеяньне Эўрапейскае Хартыі рэгіянальных моваў, а таксама адпаведнага закону, прынятага Ўкраінай. Згодна з гэтым вугорская мова атрымала рэгіянальны статус у некаторых рэгіёнах Закарпацкае вобласьці краіны. Рэгіянальны статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў некаторых мясцовых галінах дзейнасьці поруч зь дзяржаўнай мовай краіны.

Remove ads

Статыстыка

Thumb
Вугорская мова як родная па раёнах і мескіх рада Украіны (2001)
Thumb
Найбольш распаўсюджаныя мовы ў сельскіх і мескіх радах Закарпацкае вобласьці (вугорская — карычневым)
Thumb
Адсоткавая дзеля вугорскамоўных ад насельніцтва сельскіх і мескіх радаў Закарпацкае вобласьці

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2001 году ва Ўкраіне вугорскую мову ўказалі ў якасьці роднай 156 566 асобаў[1], у тым ліку 95,4% (149 431) этнічных вугорцаў. У Закарпацкай вобласьці вугорскую мову лічаць роднай 97% этнічных вугорцаў ды 62% цыганоў, а таксама прыкметная частка славакаў і чэхаў.

Ніжэй прыведзеная статыстыка зьмены дзелі вугорскае мовы як роднай сярод вугорцаў Украіны[2][3][4].

1979 1989 2001
вугорская 96,7% 95,6% 95,4%
украінская 1,9% 2,6% 3,4%
расейская 1,3% 1,6% 1,0%
іншая 0,1% 0,2% 0,2%

Адсоткавая дзеля вольнага валоданьня вугорскай мовай сярод вугорцаў Украіны паводле зьвестак перапісаў[3][4]:

Распаўсюджаньне вугорскае мовы як роднае сярод прадстаўнікоў найбольшых паводле колькасьці народаў Закарпацкае вобласьці паводле перапісу 1989 году.

агульная
колькасьць
колькасьць
вугорскамоўных
частка
вугорскамоўных
вугорцы155 711151 38497,2%
цыганы12 131797365,7%
італьянцы492449,0%
славакі7 3291 89025,8%
чэхі5168215,9%
габрэі2 63929811,3%
армяне4394610,5%
палякі690395,7%
баўгары290124,1%
летувісы15963,8%
азэрбайджанцы57771,2%
немцы3 478361,0%
беларусы2 521150,6%
украінцы976 7494 6050,5%
расейцы49 4581720,35%
малдаване96330,31%
румыны29 485730,25%
Закарпацкая
вобласьць
1 245 618166 66513,4%

Геаграфічная распаўсюджанасьць

Ніжэй прыведзеная статыстыка распаўсюджанасьці вугорскае мовы па раёнах і местах абласнога падпарадкаваньня Закарпацкае вобласьці. Указаная дзеля вугорскамоўных ад усяго насельніцтва раёну ці гораду (зьвесткі 2001 году).

Места/раён Вугорская як родная Вугорцы Вугорскамоўныя
/вугорцы
Берагаўскі раён80,2%76,1%105%
Берагава54,8%48,1%114%
Ужгарадзкі раён36,5%33,4%109%
Вінаградаўскі раён26,3%26,2%100%
Мукачаўскі раён13,8%12,7%109%
Мукачава9,6%8,5%113%
Ужгарад7,0%6,9%102%
Хуст4,3%5,4%80%
Хусцкі раён3,9%3,9%99%
Цячаўскі раён2,8%2,9%95%
Рахаўскі раён2,5%3,2%78%
Сваляўскі раён0,5%0,7%71%
Пярэчынскі раён0,2%
Іршаўскі раён0,1%
Валавецкі раён0,1%
Вялікаберазьнянскі раён0,1%
Міжгорскі раён0,0%
Вобласьць агулам12,7%12,1%105%

Населеныя пункты Закарпацкае вобласьці, у якіх вугорскую мову ўказалі як родную больш за 50% ад насельніцтва[4]:

Больш інфармацыі Сьпіс ...
Remove ads

Рэгіянальны статус

Украіна адносіцца да краінаў, якія ратыфікавалі Эўрапейскую Хартыю рэгіянальных моваў або моваў меншасьці, у 2012 годзе быў зацьверджаны адпаведны закон пра яе дзейнасьць і пералік моваў, якія атрымалі статус рэгіянальнай паводле палажэньняў Хартыі. Вугорская мова стала адной з такіх моваў, у выніку чаго яна набыла рэгіянальны статус у горадзе Берагава, Берагаўскім раёне і Вінаградаўскім раёнах Закарпацкае вобласьці[5][6][7][8].

Адукацыя

Адукацыя па-вугорску ў 2008/2009 навучальных гадох[9].

Больш інфармацыі Колькасьць установаў з навучаньнем па-вугорску, Адукацыйны працэс па-вугорску, вучняў ...
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads