Вуктыл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вукты́л (рас. Вуктыл, комі-зыр. Вуктыл) — горад у муніцыпальным раёне Вуктыл рэспублікі Комі (Расея). Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёну. Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Пячоры. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 530 км. Аўтадарогамі зьвязаны з Саснагорскам, Ухтой і празь іх зь Емвай і Сыктыўкарам. Таксама маюцца аўтадарогі да навакольных пасёлкаў (Падчэр’е, Кырта, Лунвож, Лемты, Саю і г. д.).
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны 10 красавіка 1968 году як пасёлак нафтавікоў пры Вуктыльскім газакандэнсатным радовішчы. У 1984 годзе атрымаў статус гораду. У савецкія часы насельніцтва стабільна павялічвалася й расло. З 1989 году насельніцтва памяншаецца.
Агульныя зьвесткі
Горад знаходзіцца на правым беразе Пячоры ў яе сярэднім цячэньні. Мясцовасьць характарызуецца навакольнымі гектарамі амаль некранутай гаспадарчай дзейнасьцю тайгі.
Аўтамабільным паведамленьнем горад зьвязаны з навакольнымі населенымі пунктамі. Непадалёк ад гораду знаходзіцца аэрапорт «Вуктыл», у горадзе ёсьць прыстань на рацэ Пячора.
Большасьць насельніцтва занятая ў нафтагазавай ды лясной прамысловасьці, працай на пячорскай прыстані.
Remove ads
Інфраструктура
У горадзе бярэ свой пачатак газаправод «Сияние Севера» (бел. Зьзяньне Поўначы). Газаправод даходзіць да мястэчка Таржку, што ў Цьвярской вобласьці.
Прырода
На паўночны ўсход ад гораду знаходзіцца найбуйнейшы нацыянальны парк Расеі Югыд Ва, які зьяўляецца часткай аб’екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі(en)».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads