Вулька Гарадзішчанская
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́лька Гарадзі́шчанская[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
З 1667 году вёска адносілася да Гарадзішчанскага бэнэдыктынскага кляштара.
У канцы XIX стагодзьдзя пражывала 160 чалавек, пераважна шляхецкага паходжаньня. На паўночным усходзе ад паселішча ў лесе знаходзілася капліца, у вёсцы — царква (не захаваліся).
Прыблізна ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 году за 2—3 кілямэтры ад вёскі, у лесе, супрацоўнікі НКУС зьвязалі паміж сабою калючым дротам 53 вязьні[a] зь пінскай турмы і закапалі жыўцом. Трагедыю на ўласныя вочы пабачыў вясковец, які па прыходзе нацыстаў распавёў ім пра тое, што бачыў у лесе[2][3]. 12 ліпеня 1941 году пры прысутнасьці лекараў, мясцовых жыхароў і немцаў прайшла эксгумацыя. Словы вяскоўца аказаліся праўдаю. 2 лістапада 1991 году тут быў усталяваны крыж.
Да Другой сусьветнай вайны ў вёсцы было 202 двары і 731 жыхар. У чэрвені 1943 году фашысты зьнішчылі 174 двары, расстралялі 275 чалавек.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 273 чалавекі
- 1999 год — 356 чалавек
- 1998 год — 337 чалавек, 163 гаспадаркі
Інфармацыя для турыстаў
- Крыж з надпісам «Ахвярам сталінізму. Чэрвень 1941 года» на магіле ахвяр рэпрэсіяў
- Помнік ахвярам фашызму
- Помнік археалёгіі — селішча 4—3 тысячагодзьдзяў да н. э.
Асобы
- Васіль Амяльковіч (1966—1987) — загінуў падчас службы ў савецкім войску ў Аўганістане. Пахаваны на вясковых могілках[4].
Заўвагі
- Алексы Дуброўскі думае, што від бялізны забітых даводзіць, што гэта былі польскія вайскоўцы. Niewypłakane łzy, ECHA POLESIA 3(27)2010, s. 64
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads