Вулька Гарадзішчанская

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ву́лька Гарадзі́шчанская[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

З 1667 году вёска адносілася да Гарадзішчанскага бэнэдыктынскага кляштара.

У канцы XIX стагодзьдзя пражывала 160 чалавек, пераважна шляхецкага паходжаньня. На паўночным усходзе ад паселішча ў лесе знаходзілася капліца, у вёсцы — царква (не захаваліся).

Прыблізна ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 году за 2—3 кілямэтры ад вёскі, у лесе, супрацоўнікі НКУС зьвязалі паміж сабою калючым дротам 53 вязьні[a] зь пінскай турмы і закапалі жыўцом. Трагедыю на ўласныя вочы пабачыў вясковец, які па прыходзе нацыстаў распавёў ім пра тое, што бачыў у лесе[2][3]. 12 ліпеня 1941 году пры прысутнасьці лекараў, мясцовых жыхароў і немцаў прайшла эксгумацыя. Словы вяскоўца аказаліся праўдаю. 2 лістапада 1991 году тут быў усталяваны крыж.

Да Другой сусьветнай вайны ў вёсцы было 202 двары і 731 жыхар. У чэрвені 1943 году фашысты зьнішчылі 174 двары, расстралялі 275 чалавек.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 273 чалавекі
  • 1999 год — 356 чалавек
  • 1998 год — 337 чалавек, 163 гаспадаркі

Інфармацыя для турыстаў

  • Крыж з надпісам «Ахвярам сталінізму. Чэрвень 1941 года» на магіле ахвяр рэпрэсіяў
  • Помнік ахвярам фашызму
  • Помнік археалёгіі — селішча 4—3 тысячагодзьдзяў да н. э.

Асобы

  • Васіль Амяльковіч (1966—1987) — загінуў падчас службы ў савецкім войску ў Аўганістане. Пахаваны на вясковых могілках[4].

Заўвагі

  1. Алексы Дуброўскі думае, што від бялізны забітых даводзіць, што гэта былі польскія вайскоўцы. Niewypłakane łzy, ECHA POLESIA 3(27)2010, s. 64

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads