Вулька Целяханская
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́лька Целяха́нская[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у Целяханскі сельсавет.
Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Івацэвічаў на ўсходнім беразе Вулькаўскага возера і Агінскага канала. На поўдні ад вёскі знаходзіцца мястэчка Целяханы.
Remove ads
Гісторыя
Вулька Целяханская ўзьнікла пасьля правядзеньня ў Вялікім Княстве Літоўскім аграрнай рэформы ў другой палове XVI стагодзьдзя, перадумовай якой стала прыняцьце ў 1557 годзе «Ўставы на валокі». Пісьмовыя зьвесткі аб Вульцы Целяханскай, якія ўтрымліваюцца ў архіўных крыніцах сьведчаць, што ў XVIII стагодзьдзі гэта было дастаткова вялікае паселішча. За часы свайго існаваньня Вулька Целяханская належала князям Чартарыйскім, пазьней Агінскім і Пуслоўскім. Яе сяляне прыцягваліся да будаўніцтва Агінскага канала.
Падчас Расейскай імпэрыі Вулька Целяханская пераўтварылася ў буйную вёску. Тут існавала школа, хлебазапасны магазын, карчма, мытня на Агінскім канале. У 1915—1918 гадах празь вёску праходзіла лінія фронту паміж расейскімі і нямецкімі войскамі.
З 1921 па 1939 год вёска знаходзілася ў складзе Польшчы. За гэты час была праведзена маштабная хутарызацыя, што садзейнічала росту дабрабыту мясцовага насельніцтва.
У 1939 годзе Вулька Цедяханская ў складзе Целяханскага раёну БССР. У Вялікую айчынную вайну загінула больш за 80 вяскоўцаў, а ў 1944 годзе вёска была цалкам спалена нямецкімі карнікамі.
За савецкім часам у вёсцы былі пабудаваны школа, клюб, бібліятэка, крама, лазьня, аддзяленьне паштовай сувязі.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 751 чалавек
- 1999 год — 706 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads