Вуліца Пуліхава (Менск)

вуліца From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Пуліхава (Менск)
Remove ads

Вуліца Пуліхава — адна з цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ўздоўж левага берагу ракі Сьвіслачы ад вуліцы Першамайскай да Смаленскай. Цяперашняя даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Сьлясарнай і Андрэеўскай, а таксама з Нагорным завулкам. На вуліцы знаходзяцца УП «Менскводаканал», аддзяленьне «Белпошты» № 88, гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску.[1]

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Раён гораду ...
Remove ads

Гісторыя

На мапе Менску 1858 году месца, дзе цяпер пракладзеная вуліца Пуліхава, знаходзілася па-за межамі гораду.[2] Гістарычная назва вуліцы — Архірэйская.[3]

На гарадзкой мапе 1898 году вуліца мела толькі палову сваёй сёньняшняй даўжыні, праходзіла па гістарычным раёне Стромкі Бераг і цягнулася ад вуліцы Вясёлай (цяпер — Першамайская) да перакрыжаваньня са Шпітальнай (пазьней — Фрунзенскай)[4] і Нагорнай. У пачатку вуліцы па яе левым баку знаходзіліся казармы.[5]

У 1923 годзе названая ў гонар рэвалюцыянера—тэрарыста Івана Пуліхава.[6] Спадарожнік па Менску (1930 год) падае старую назву вуліцы як «Архірэйскае ўрочышча», а новую — як «Піліхава ўрочышча».[7] На гарадзкой мапе 1934 году назва вуліцы пададзена як «Пуліхаўская».[8]

У час нямецкай акупацыі вуліца называлася імём нямецкага інжынэра—вынаходніка К. Бэнца.[9] Толькі пасьля вайны вуліца Пуліхава падоўжылася да менскага гістарычнага раёну, зь якім раней дзяліла сваю назву, — Архірэйская Слабодка.

Да распачатай у 1950-я гады рэканструкцыі на вуліцы пераважна знаходзіліся драўляныя малапавярховыя пабудовы сядзібнага тыпу. Жылы мікрараён па левым баку вуліцы пабудаваны ў 1960-я—1970-я гады. Для забудовы гэтага пэрыяду характэрныя тыпавыя 5-павярховыя жылыя дамы і 9-павярховыя дамы, пабудаваныя па індывідуальных праектах (архітэктары М. Ткачук, С. Баткоўскі, Л. Гельфанд, С. Стружкін, А. Прасяная). У гэты ж час добраўпарадкавана набярэжная Сьвіслачы (архітэктары А. Сахно, Ю. Ягубаў, Н. Курыліна).[6]

У менскім гарадзкім слэнгу за жылым раёнам вуліцы Пуліхава (паміж вуліцамі Захарава й Пуліхава), дзе за савецкім часам пераважна жыла партыйная намэнклятура, замацавалася назва «Царскае сяло» ці «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў».[10]

У сучаснай гарадзкой гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаваньні зь Першамайскай вуліцай 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй[11], а таксама ўвесну 2013 году, калі жыхары вуліцы дамагліся скасаваньня пляну будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ў раёне скрыжаваньня вуліцаў Пуліхава і Першамайскай шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтру Park Avenue[12]

Remove ads

Забудова

Гістарычна забудова вуліцы была даволі ўнікальнай у тым сэнсе, што вялася амаль выключна па левым баку вуліцы: сёньня толькі адзін будынак на вуліцы мае цотны нумар.

  Па няцотным баку  
№ 1 Першы будынак на левым, усходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, Г-падобны з бакавымі крыламі, 39-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 4872 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 18. Пабудаваны ў 1960 годзе. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі,[13] Менскае гарадзкое кіраўніцтва рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна—курортным лячэньні насельніцтва,[14] Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры,[15] прадпрыемства «Белвокнапласт»,[16] турыстычнае агенцтва «Дыліжанстур»[17] і страўня «Камяніца».[18] 
№ 3 Пяціпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3807 кв.м. Пабудаваны ў 1962 годзе. На першым паверсе дому разьмяшчаецца крама «Эўраопт».[19] 
№ 5 Пяціпавярховы, 59-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3850 кв.м. Пабудаваны ў 1965 годзе. 
№ 7/1 Дзевяціпавярховы, 51-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4936 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. 
№ 7/2 Дзевяціпавярховы, 54-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5221 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе. 
№ 15 Чатырохпавярховы офісны будынак. У будынку разьмяшчаецца адміністрацыя прадпрыемства «Менскводаканал».[20] 
№ 19 Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаецца аддзяленьне № 88 УП «Белпошта» і абутковая крама «Отіко». 
№ 21 Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2692 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаецца крама адзеньня «Second Hand» і крама трыкатажнае бялізны «Одень'ка». 
№ 23 Дзевяціпавярховы, 160-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 11234 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе. 
№ 25 Пяціпавярховы, 50-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3467 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. 
№ 27 Пяціпавярховы, 90-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1970-х гадоў. 
№ 29 Дзевяціпавярховы, 135-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12486 кв.м. Пабудаваны ў 1976 годзе. 
№ 31/1 Дзевяціпавярховы, 8-пад’ездны, 166-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 15916 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе. 
№ 33 Пяціпавярховы, 35-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2687 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. 
№ 35 Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1973 годзе. На першым паверсе дома знаходзіцца прадуктовая крама № 5. 
№ 37 Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2865 кв.м. Пабудаваны ў 1973 годзе. На першым паверсе дома ад часу пабудовы знаходзілася кавярня «Кактэйль-хол». Цяпер тут разьмяшчаецца рэстаран азэрбайджанскае кухні «Астара».[21] 
№ 41 Пяціпавярховы, 45-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2644 кв.м. Пабудаваны ў 1975 годзе. 
№ 43 Пяці- і дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1999 годзе. 
№ 45 Шаснаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2008 годзе. 
  Па цотным баку  
№ 6 Адзіны будынак на правым, заходнім баку вуліцы. У ім разьмяшчаецца ўчастак каналізацыйных станцыяў № 3 УП «Менскводаканал». 
Remove ads

Галерэя

Літаратура

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads