Вуліца Янкі Купалы (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Янкі Купалы (Менск)
Remove ads

Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў цэнтры Менску. Названая ў 1945 годзе[1] ў гонар Янкі Купалы — клясыка беларускае літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.[2]

Thumb
Від на Сьвіслач і парк імя Горкага з вуліцы Купалы

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Раёны гораду ...

Пачынаецца ад вуліцы Першамайскай і ідзе ўздоўж правага берагу ракі Сьвіслач па мяжы Ленінскага і Партызанскага раёнаў, перасякае праспэкт Незалежнасьці і адтуль праходзіць да перакрыжаваньня з вуліцай Багдановіча па тэрыторыі Цэнтральнага раёну. Таксама перасякаецца з вуліцамі Маркса, Кірава, Інтэрнацыянальнай і Куйбышава. Цяперашняя даўжыня — 1580 м. На вуліцы знаходзяцца Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны цырк, гарадзкі шпіталь №2, Нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа», Дом вэтэранаў, рэстараны «Журавінка» і «Пікавая дама», прадуктовыя і гаспадарчыя крамы.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вуліца Набярэжная (1915 г.)

Першыя збудаваньні на месцы вуліцы зьявіліся ў XII—XIII стагодзьдзях[2]. З 1866 па 1919 год частка цяперашняй вуліцы мела назву Паліцэйская. Гэтую назву вуліца атрымала ад драўлянага доміка, у якім жылі першыя менскія паліцмайстары. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя дом струхнеў і яго аддалі пад багадзельню, а назва вуліцы засталася. Частка вуліцы ў Траецкім прадмесьці да 1866 году называлася Ягораўскай, пасьля — Паліцэйскай, ці Траецка-Паліцэйскай. Вуліца Садовая (існавала на месцы парку Я.Купалы) разьмяшчалася насупраць Гарадскога саду, а Садова-Набярэжная — на беразе Сьвіслачы.[3]

Пасьля рэвалюцыі вуліца мела назву Пралетарскай. На гарадзкой мапе 1934 году вуліца Пралетарская цягнулася ад Сьвіслачы праз Савецкую і да вуліцы Маркса. Ад Маркса ж і да Першамайскай вуліца мела назву Пралетарская—Набярэжная.[4]

Падчас нацысцкае акупацыі вуліца называлася Артылерыйская.[5]

Remove ads

Забудова

Як і ў іншых вуліцаў, што ідуць уздоўж ракі (напрыклад, вуліца Пуліхава), забудова вуліцы адметная тым, што прывязаныя да яе будынкі разьмяшчаюцца амаль выключна па левым баку: цотны нумар з адрасам па вуліцы Купалы мае толькі музэй вялікага Песьняра, чыім імём названая вуліца.[6]

  Па цотным баку  
№ 4 Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. Адзіны будынак на правым, усходнім баку вуліцы, адрас якога прывязаны да вуліцы Янкі Купалы.[7] Пабудаваны ў 1959 годзе прыблізна на месцы, дзе стаяў дом, у якім у 1927—1941 гадох жыў Янка Купала і які быў спалены ў першыя дні бамбардзіровак гораду ў чэрвені 1941 году. Аўтары праекту будынку — архітэктары І. Валадзько і В. Воўчак.[8] 
  Па няцотным баку  
№ 5 Першы будынак на левым, заходнім баку вуліцы. Двухпавярховы дом. Т.зв. «асабняк Амінэты Афлі».[9] 
№ 7 Дзевяціпавярховы, пяціпад’ездны, 113-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 9334 кв.м. Пабудаваны ў 1969 годзе. У будынку разьмяшчаюцца офіс сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства «Бэкер і К»[10] і мэдыцынскі цэнтар «Віта-Арт».[11] 
№ 9 Пяціпавярховы, Г-падобны, чатырохпад’ездны, 52-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4952 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Кірава, 51. Пабудаваны ў 1956 годзе.[12] Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[13] У будынку разьмяшчаецца Менскі гарадзкі цэнтар здароўя.[14] Усе дрэвы ў двары дому вырасьціў камсамолец 1920-х гадоў, удзельнік Сталінградзкае бітвы А. Аліпаў (аб гэтым кажа памятная шыльда ў двары дому). 
№ 11 Сяміпавярховы, чатырохпад’ездны, 102-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5482 кв.м. Пабудаваны ў 1959 годзе. У гэтым доме жыла сястра Янкі Купалы Леакадзія Раманоўская. 
№ 13 Шасьціпавярховы, Г-падобны, трохпад’ездны, 56-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4946 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 50. Пабудаваны ў 1957 годзе. 
№ 15 Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 51-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5079 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 45. Пабудаваны ў 1958 годзе. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13] 
№ 17 Дзевяціпавярховы жылы дом. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 30. Пабудаваны ў 1958 годзе. У будынку разьмяшчаюцца Беларускі саюз музычных дзеячоў,[15] праектна-вышукальнае камунальнае прадпрыемства «Земпраект»,[16] рэстаран «Пікавая дама»,[17] кавярня-бар «Плёткі»,[18] агенцтва нерухомасьці «Сыльван».[19] 
№ 19 Васьміпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 133-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2204 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 29. Пабудаваны ў 1957—1958 гг. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13] У будынку разьмяшчаюцца абутковая крама «Тандэм»,[20] крама адзеньня «Сэзоны»,[21] прадуктовая крама «Купалінка». 
№ 21 Трохпавярховы офісны будынак, які належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Афіцыйная назва — Рэспубліканскі палац культуры вэтэранаў. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканская і гарадзкая арганізацыі вэтэранаў, Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане,[22] рэдакцыя газэты «Товарищ»,[23] турыстычныя агенцтвы «Бонус Трэвэл»[24] і «Чайна Камфорт Трэвэл».[25] 
№ 23 Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 67-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1329 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Інтэрнацыянальная, 42. Пабудаваны ў 1959 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаюцца служба псыхалягічнае дыягностыкі цэнтральнае вайскова-мэдычнае камісіі МУС Беларусі,[26] прадстаўніцтва авіякампаніі «S7 (Сыбір)»,[27] кампанія «АэраБелСэрвіс»,[28] кавярня-бар «Радзівіл»[29], вясельны салён «Be Happy»[30]. 
№ 25 Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца рэстаран «Журавінка»[31] і казіно «Juravinka Princess Casino».[32] 
№ 27 Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа».[33] 
 Побач з будынкам у двух часовых тэнтавых пабудовах па тым жа адрасе разьмяшчаецца кірмаш «Сьвет кнігаў».[34] 
№ 29 Пяціпавярховы будынак у форме перагарнутай лічбы «7». У будынку да 2012 году разьмяшчаўся другі гарадзкі клінічны шпіталь. Плянуецца знос будынку для пабудовы ў межах вуліцаў Купалы, Багдановіча і ракі Сьвіслач шматфункцыянальнага цэнтру, які аб’яднае ў сабе гатэль, канфэрэнц-залі, рэстараны і інш. Замест інвэстара з Аману, які адмовіўся ад рэалізацыі праекту, фінансаваць будаўніцтва будзе інвэстар з ААЭ.[35] 
Remove ads

Паркі

Вуліца ідзе ўздоўж шэрагу найвялікшых і найпрыгажэйшых паркаў і сквэраў цэнтру беларускае сталіцы:

Масты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads