Парк імя Янкі Купалы

парк у Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Парк імя Янкі Купалы
Remove ads

Па́рк імя́ Я́нкі Купа́лы — парк у цэнтры Менску недалёка ад плошчы Перамогі. Месьціцца ў чатырохкутніку, утвораным вуліцай Янкі Купалы, праспэктам Незалежнасьці і ракой Сьвіслаччу. Заснаваны ў 1949 годзе[a] ў год сьвяткаваньня 30-х угодкаў утварэньня БССР. Названы ў гонар славутага беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекту І. Рудэнка.[1]

Парк
Парк імя Янкі Купалы
Thumb
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Каардынаты53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д.
Аўтар праектуІ. Рудэнка
Дата заснаваньня1949
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Парк імя Янкі Купалы на мапе Беларусі
Thumb
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя парку

Заснаваньне

Закладзены пасьля вайны як парк імя 30-годзьдзя БССР. Рукамі жыхароў гораду на плошчы тады 7 га былі высаджаны сотні дарослых дрэваў амаль што ўсіх пародаў, якія ёсьць на Беларусі. Сярод дрэваў, што сёньня растуць у парку, — блакітны клён, манчжурскі арэх і сыбірская сасна.[2] Да зьяўленьня парку на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Сьвіслач у час веснавой паводкі разьлівалася так, што пераўтваралася ў вялікую раку, якая прыносіла мінчанам шмат ліха. Калі пачалі закладаць парк, гэтае месца паднялі амаль на 3 мэтры, а раку ўзялі ў бетонныя берагі. Рэчышча ракі ў межах парка было пашырана з 20 да 120 мэтраў.[1]

Thumb
Музэй Янкі Купалы

Галоўная алея парку месьцілася па дыяганалі ад пр. Незалежнасьці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Сьвіслачы. На скрыжаваньні галоўнай і цэнтральнай алеяў, у цэнтры парку месьціўся фантан.

У 1959 годзе на тэрыторыі парку ўзьведзены будынак літаратурнага музэю Янкі Купалы. Музэй пабудаваны прыкладна на тым месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 1927—1941 гадах. Сам дом згарэў падчас бамбардзіровак на пяты дзень вайны. У 1962 годзе ў гонар 80-гадовага юбілею Янкі Купалы парк атрымаў імя вялікага беларускага Песьняра.

Перапляніроўка

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі знаходзіўся помнік С. Грыцаўцу (перанесены). У 1972 годзе да 90-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы ў парку ўсталявалі помнік паэту (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Засьпіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Праект помніка ацэньваўся як адзін з найбольш удалых прыкладаў кампазыцыйнай сувязі з прасторавым асяродзьдзем.[3] Адначасова быў перабудаваны й фантан, скульптурная кампазыцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага сьвята — «Купальле», пусканьне вянкоў у ваду, з-за чаго фантан атрымаў назву «Вянок». У 1980-я — 1990-я гады ў парку ўсталявана шмат скульптураў, зробленых мастакамі на пленэрах і падараваных парку.[1]

Remove ads

Заўвагі

  1. Па іншых зьвестках — у 1950 годзе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads