Высокі Верх (гара)
горная вяршыня ва Ўсходніх Бяскідах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высо́кі Верх (па-ўкраінску: Високий Верх) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах у масіве Сколеўскіх Бяскідаў. Месьціцца ў Сколеўскім раёне Львоўскай вобласьці, паміж сёламі Валасянка і Верхняя Рожанка.
Вышыня гары складае 1242 м над узроўнем мора. Усходні і паўночна-ўсходнія схілы вельмі крутыя, паўночна-заходні — палогі, паступова зьніжаецца ў даліну ракі Слаўка.
Вяршыня і прывяршынныя схілы бязьлесыя, таму зь вяршыні адкрываюцца краявіды на навакольныя горы Сколеўскіх Бяскідаў; на поўдні віднеюцца вяршыні Верхавінскага водападзельнага хрыбту. На паўночна-заходнім схіле знаходзіцца помнік прыроды мясцовага значэньня «Пісана крыніца»[1][2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads