Украінскія Карпаты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Украінскія Карпаты
Remove ads

Украі́нські Карпа́ты — частка горнае сыстэмы Ўсходніх Карпат у Заходняй Украіне. Яны падзяляюцца на Зьнешнія Ўсходнія Карпаты й Унутраныя Ўсходнія Карпаты. Іхняя даўжыня ад вярхоўяў Сяна да вытокаў Сучавы складае 280 км, шырыня больш за 110 км. Займаюць тэрыторыю Закарпацкае, Львоўскае, Івана-Франкоўскае ды Чарнавіцкае вобласьцей. Агульная плошча горнае сыстэмы — понад 24 тыс. км². Горныя храбты, падзеленыя падоўжнымі катлавінамі і разьмежаваныя глыбокімі папярочнымі далінамі, распасьціраюцца пераважна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Thumb
Украінскія Карпаты на схеме Карпатаў, пазначана чырвоным
Thumb
1.Зьнешнія Заходнія Карпаты 2. Унутраныя Заходнія Карпаты 3. Зьнешнія Ўсходнія Карпаты 4. Унутраныя Усходнія Карпаты 5. Трансыльванскія Альпы (Паўднёвыя Карпаты) 6. Заходнія Румынскія Карпаты 7. Трансыльванскае плято 8. Сэрбскія Карпаты
Remove ads

Назва

Тэрмін «Украінскі Карпаты» зьяўляецца не ґеаґрафічным, а хутчэй палітыка-ідэаляґічным. Упершыню гэты тэрмін пачалі актыўна ўжываць пасьля верасьня 1939 року савецкія палітыкі, публіцысты й навукоўцы. З кропкі зору сучаснага ґеаґрафічнага раянаваньня гэтак званыя «Украінскія Карпаты» ёсьць цэнтральнаю часткаю Ўсходніх Карпатаў, што выдзеленая ў межах сучаснае дзяржаўнае мяжы Ўкраіны й улучае ўсходнюю частку Бяскідаў, Ґарґаны, Чорнагары й усходнюю частку Выгарлат-Гутынскага храбту, Рахоўскі масіў і Чыўчыны.

Назва Лясістыя Карпаты паходзіць ад назвы, якую можна ўбачыць на аўстра-вугорскіх мапах нямецкай як Karpatisches Waldgebirge ды вугорскай як Erdős Kárpátok і Keleti Kárpátok (Лясістыя Карпаты й Усходнія Карпаты), што амаль адпавядае сучаснаму разуменьню Ўсходніх Карпат. Як сынонім «Украінскія Карпаты» ў 1940–1950-х раках шырокае спажываньне набыў тапонім «Савецкія Карпаты», аднак ён не прыжыўся. Так вядомы ўкраінскі ґеоляґ Уладзімер Бандарчук (1905–1993), яшчэ да Карпацкіх гораў застасоўвае назву «Савецкія Ўсходнія Карпаты» ў працы «Тэктанічны падзел Савецкіх Усходніх Карпат // Ґеал. журн. АН УРСР. – 1954. – Т. 14. – Вып. 2. – С. 21–35» ды «Савецкія Карпаты» ў манаґрафіі «Савецкія Карпаты: ґеоляґа-ґеаґрафічны нарыс. – Савецкая школа. – 1956. – 179 с.».[1]

Назву “Карпаты” ўпершыню прывёў Герадот у V ст. да н. э. Бацька гісторыі ўзгадваў раку “Κάρπις” (Карпі), што ўпадае ў Дунай. У 105 р. імпэратар Траян далучыў Паўднёвыя Карпаты (Дакію) да Рыму. Рымскае панаваньне ў рэґіёне прыцягвалася да 271 р. Такім чынам, Карпаты былі «адчыненыя» для цывілізаванага сьвету. Тады жа гэтую горную сыстэму, прасторава вельмі аморфную, упершыню вылучыў Пталемэй (90–168).[1]

Паходжаньне назвы “Карпаты” адназначна не высветленае. Ёсьць шэраг інтэрпрэтацыяў гэтае назвы – ад даіндаэўрапейскіх (С. Распонд) да славянскіх. Назва “Карпаты” (пол. Karpaty, вугор. Kárpátok, рум. Carpați, сэрб. Карпати, чэс. i славац. Karpaty, ням. Karpaten) вельмі старажытная. Яе карані прасочваюцца ў міжземнаморскім даіндаэўрапейскім субстраце[1].

А. Папоў (1965, 1973), Андрэй Байцар (2016) даказваюць, што аронім паўстаў з назвы фракійскага племя карпы. У. Георгіеў (1956) лічыць старажытнаармянскую мову асаблівым франкійскім дыялектам і тлумачыць тапонім Карпаты ад франкійскага “(s)korpa-ta” — скеляста. С. Распонд (1957) перакананы, што назва Карпаты паходзіць з даіндаэўрапейскага “саrо” – «камень». Гэтага ж погляду трымаецца І. Хубшмід (1967, 1969), выводзячы тапонім Карпаты ад даіндаэўрапейскага «karr» — «камень». Ён адносіць да гэтага шэрагу рум. «scarpa» — скала; сэрбахарв. “skrapa” – расколіна ў каменях і ў дыялекце – дробныя камені; славен. “сеrеn” – скалістае месца[1].

В. Чыхарж (1960) ўгледжвае базіс «саrrа» – камень у міжземнаморскім даіндаэўрапейскім субстраце. Р. Казлова (1987) выводзіць назву Карпаты з псл. *kъrpatъ(jь) “з выгінамі, выступамі, гарбаты, няроўны” <*kъrpa “штосьці крывое, выгнутае, выгін, выступ” <іє. (s) ker- гнуць; круціць у ступені рэдукцыі з дэтэрмінатывам-р-. Славацкі ды чэскі мовазнаўца і этноґраф П. Шафарык, а за ім Е. Пасьпелаў (1967) выводзяць аронім Карпаты- ад славянскага араґрафічнага тэрміну “хрб”, “харабат” – хрыбет[1].

Remove ads

Гідралёґія

Thumb
Высакагорнае (1750 м) возера Несамавітае на масіве Чорнагора

Ва ўмовах дастатковага і залішняга ўвільгатненьня фармуецца густая (да 1,5 км/км²) гідраґрафічная сетка — шматлікія вытокі Цісы, Днестру й Пруту. Яны належаць да рэк зьмешанага жыўленьня з перавагаю дажджавога. Рэжым паводкавы на працягу ўсяго року. Пасьля дажджоў і раставаньня сьнегу вада патокамі збягае з гор у даліны й часта выклікае разводзьдзі. У даўнеледавікава-высокапаланінскіх ландшафтах захаваліся невялікія досыць глыбокія каровыя азёры (Брэбэнэскул, Верхняе, Несамавітае, Варажэска, Апшынец ды іншыя). Найбуйнейшым з азёраў абвальнага тыпу ёсьць Сінявір. Трапляюцца рэшткі штучных вадаёмаў кляўзы.

Remove ads

Прыродаахоўныя аб’екты

У біясфэрным запаведніку ды нацыянальных прыродных парках Украінскіх Карпат, у тым ліку на Закарпацце, вялікімі ёсьць зоны антрапаґеных ландшафтаў ды рэкрэацыі, у якіх ажыцьцяўляецца традыцыйнае гаспадараньне, то бок вядзецца сельская і лясная гаспадарка, размешчаныя селішчы людзей, разьвіваецца турызм. Ва Ўкраінскіх Карпатах засяроджана понад 1400 прыродаахоўных аб’ектаў, што займаюць 2,8 % агульнае плошчы гораў (найвысшы паказчык па Ўкраіне).

Нацыянальныя прыродныя паркі

Прыродныя запаведнікі

  • Карпацкі біясфэрны запаведнік — Закарпацкая вобласьць;
  • Прыродны запаведнік «Ґарґаны» — Івана-Франкоўская вобласьць;

Заказьнікі агульнадзяржаўнага значэньня

  • Ландшафтны заказьнік агульнадзяржаўнага значэньня «Ґрофа» — Івана-Франкоўская вобласьць;
  • Ландшафтны заказьнік агульнадзяржаўнага значэньня «Брэдулецкі» — Івана-Франкоўская вобласьць.

Ды шмат іншых.

Рэкрэацыя

Разнастайнасьць прыродных умоваў тэрыторыі Ўкраінскіх Карпат і наяўнасць лекавых рэсурсаў спрыялі фармаваньню тут курортнага раёну міждзяржаўнага значэньня.

  • Турызм у Івана-Франкоўскай вобласьці

Глядзіце таксама

  • Вяршыні Ўкраінскіх Карпат
  • Зьнішчэньне лясоў ва ўкраінскіх Карпатах

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads