Сколеўскія Бяскіды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сколеўскія Бяскіды (па-ўкраінску: Сколівські Бескиди) — частка горнага масіву Ўсходніх Бяскідаў на терыторыі Львоўскай, часткова Івана-Франкоўскай абласьцей. Назву масіў атрымаў ад разьмешчанага побач места Сколе. Найвышэйшая кропка масіву — гара Парашка (1268,5 м).
Remove ads
Будова
Масіў Сколеўскіх Бяскідаў складзены ў асноўным з флішу. У рэльефе пераважаюць паралельныя асымэтрычныя хрыбты зь вяршынямі Парашка, Высокі Верх, Магура, Трасьцян і г. д.
Прырода
У лясным покрыве дамінуюць ялова-піхтавыя лясы, пашыраюцца плошчы другасных лугоў, на верхнім ярусе гор захаваліся фрагмэнты карэнных субальпійскіх лугоў. Рачныя даліны тэрасаваныя, даліны большай часткай разараныя.
На тэрыторыі Сколеўскіх Бяскідаў ў 1999 створаны Нацыянальны прыродны парк «Сколеўскія Бяскіды».
Сколеўскія Бескіды зьяўляюцца раёнам пешаходнага, воднага і лыжнага турызму.
Галерэя
- Сколеўскія Бяскіды. Горная дарога.
- Ляндшафты Сколеўскіх Бяскідаў.
- Сколеўскія Бяскіды. Выгляд на Тухольку.
Літаратура
- Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Ред. О. М. Маринич. — К. : «Українська Радянська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989 — ISBN 5-88500-015-8
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads