Вэстэрос
горад у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэстэрос (па-швэдзку: Västerås) — горад у Швэцыі, за 112 км на паўночны захад ад Стакгольму, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстманлянду. Разьмешчаны на возеры Мэлярэне ў вусьці ракі Свартану. Насельніцтва на 2015 год — 117 746 чалавек (пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі).
Remove ads
Назва
З пачатку свайго заснаваньня ў X стагодзьдзі горад называўся А́рас (гэта азначала ў той час «вусьце ракі»), пазьней — Вэстра Арас (даслоўна «Заходні Арас», каб адрозьніваць яго ад Усходняга Арасу), і ў пачатку XVII стагодзьдзя набыў сучасную назву Вэстэрос (што ўжо можна перакласьці як «(Горад) на захад ад узгорку», т. б. ад узгорку Бадэлюндаосэн).
Гісторыя

Вэстэрос быў заснаваны ў 990 годзе і належыць да найстарэйшых гарадоў Швэцыі (разам з Сыгтунай, Люндам і Скарай, якая старэйшая за вышэйпералічаныя гарады ўсяго на два гады). У гэты час Вэстэрос быў другім паводле значнасьці горадам Швэцыі. З XII стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным цэнтрам хрысьціянства. У XIII стагодзьдзі ў ім быў узьведзены ўмацаваны замак. У 1521 годзе мела месца Бітва за Вэстэрос, у якой войскі Густава Вазы перамаглі датчанаў. У 1527 годзе ў Вэстэроскім замку адбыўся г. зв. Рэфармацыйны рыксдаг, на якім Густаў Ваза скасаваў каталіцтва ў якасьці афіцыйнай рэлігіі краіны. У 1623 годзе біскуп Юганэс Рудбэкіюс заснаваў у Вэстэросе першую ў Швэцыі гімназію, а ў 1630 годзе — першую школу для дзяўчынак. У тым самым годзе ў Вэстэросе быў выяўлены першы выпадак паляндры. Горад таксама неаднаразова цярпеў ад пажараў, у т. л. у 1714 годзе. У 1907 годзе ў Вэстэросе быў пабудаваны Гарадзкі гатэль, які ўключаў 40 пакояў, рэстарацыі, музычныя кавярні ды краму па продажы алкаголю. З канца XIX стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным прамысловым цэнтрам: тут пабачылі сьвет такія прадпрыемствы як электратэхнічнае ASEA (з 1988 году — ABB), Nordiska Metall AB, а таксама першы супэрмаркет сеткі ICA.
Remove ads
Славутасьці
- Катэдра (XII стагодзьдзе)
- Старажытны квартал Чуркбакен (па-швэдзку: Kyrkbacken)
- Замак (XIII—XVIII стагодзьдзі)
- Гарадзкі гатэль (1907)
- Ратуша (1963)
- Хмарачос (1990)
- Музэй джазу (першы ў Эўропе ў сваім родзе)
Асобы
- Маркус Оскарсан — алімпійскі чэмпіён 2004 г. у веславаньні на байдарцы-двойцы, нарадзіўся ў Вэстэросе
- Стэфан Эрыксан — амбасадар Швэцыі ў Беларусі, нарадзіўся ў Вэстэросе
- Анэлі Магнусан, вядомая як Pandora — швэдзкая сьпявачка, нарадзілася ў Вэстэросе
- Тумас Транстрэмэр — швэдзкі паэт і нобэлеўскі ляўрэат, доўгі час жыў у Вэстэросе
Галерэя
- Квартал Чуркбакен
- Вэстэроскі замак
- Гарадзкі гатэль
- Вэстэроская ратуша
Вонкавыя спасылкі
Вэстэрос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads