Вялень
вёска ў Дубраўскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяле́нь[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1816 годзе ўласнасьць Ратынскіх. У пачатку XX стагодзьдзя ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У пачатку 1930-х гадоў быў створаны калгас «Іскра», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- 1816 — 27 двароў, каля 130 жыхароў
- 1897 — 36 двароў, 221 жыхар
- Пачатак ХХ ст. — 49 двароў, 283 жыхары
- 1917 год — 59 двароў, 313 жыхароў
- 2002 год — 22 двары, 46 жыхароў
- 2009 год — 28 чалавек[2]
Асобы
- Янка Ролсан (1912—1994) — беларускі эмігранцкі дзеяч, паэт
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads