Вялікія Косічы
вёска ў Берасьцейскім райне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Ко́січы[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Лясной. Уваходзяць у склад Чэрнінскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 11 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Ўсходняе.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вялікія Косічы ўпершыню ўпамінаюцца ў пісьмовых крыніцах у XV ст. як сяло, шляхецкая ўласнасьць у Троцкім ваяводзтве Вялікім Княства Літоўскім. У канцы XV ст. уладаньне Б. А. Салагубовіча, які адпісаў частку маёнтку Косічы свайму брату Юрыю. У 1500 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў гэты запіс. Пад 1567 годам значыцца ў попісе войска ВКЛ.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вялікія Косічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях.
На 1860 год вёска Вялікія Косічы была ў складзе маёнтку Трышын, уладальнікам якога быў Гутоўскі. У 1882 годзе жыхары Вялікіх Косічаў і навакольных вёсах супольна зь сьвятарамі Качалоўскім і Савіцкім збудавалі праваслаўную царкву з званіцай. На 1876 год у Вялікіх Косічаў было 37 двароў. На 1886 год у сяле было 13 двароў, дзеяла царква, працавалі царкоўна-прыходзкая школа, у якой навучалася 69 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак, валасная ўправа (з 1890 году ў вёсцы Чэрнях) і карчма. На 1905 год сяло Вялікія Косічы было цэнтрам Косіцкай воласьці. Непадалёку знаходзіўся аднайменны маёнтак. У сяле быў валасны сельскі фэльчар, разьмяшчаліся ўчасткі: судовых сьледчых, міравых пасярэднікаў, судова-міравой акругі. Адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак з воінскай павіннасьці. У воласьці налічвалася 16 сельскагаспадарчых таварыстваў і сельскагаспадарчых грамадаў; яна аб’ядноўвала 27 вёсак, у якіх было 395 двароў, 2161 мужчына, 2159 жанчын.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікія Косічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар Косіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 10 двароў.
У 1939 годзе Вялікія Косічы ўвайшлі ў БССР. На 1940 год у вёсцы было 29 двароў. У студзені 1950 году савецкія ўлады стварылі калгас імя Фрунзэ, у які з 42 гаспадарак уступілі 32 (у 1969 годзе аб’яднаны з саўгасам «Маладая гвардыя»). На 1997 год у вёсцы было 46 гаспадарак, на 2005 год — 50 гаспадарак[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 105 чал., зь іх 47 муж. і 58 жан.; 1876 год — 62 чал.; 1886 год — 147 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 214 чал. у сяле Вялікіх Косічах і 9 чал. у маёнтку Вялікіх Косічах; 1921 год — 52 чал.; 1940 год — 168 чал.; 1997 год — 168 чал.; 1999 год — 87 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 107 чал.; 2010 год — 153 чал.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads