Вялічкава
вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́чкава[1] — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 11 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна па лініі Бабруйск — Жлобін, побач з шашой Бабруйск — Рагачоў.
Remove ads
Гісторыя
Назоў ад прозьвішча Вялічка: гэтак звалася ўрочышча, дзе заснаванае паселішча. Вядомае ад 1639 году як урочышча Вялічкава. Вёска вядомая з XIX стагодзьдзя[2]. У 1857 годзе — вёска Вялічкі ў Бабруйскім павеце, уласнасьць Кялчэўскіх (уваходзілі ў маёнтак Валосавічы). Паводле перапісу 1897 году 12 двароў, 73 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 9 жыхароў. На пачатку ХХ стагодзьдзя — вёска, 14 двароў, 66 жыхароў. У 1917 годзе 17 двароў, 122 жыхары. У 1923 годзе побач на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі зь вёскі Вялічкава створаны пасёлак Новае Вялічкава, а вёска стала звацца Старое Вялічкава. Паводле перапісу 1926 году ў Старым Вялічкаве было 17 двароў, 97 жыхароў, у Новым — 36 двароў, 175 жыхароў. У 1931 годзе створаны калгас імя Э. Тэльмана. У 1967 годзе Старое й Новае Вялічкавы аб’ядналіся ў вёску Вялічкава. На пачатак 1997 году 25 двароў, 34 жыхары. У вёсцы фэрма буйнога рагатага быдла. На могілках — брацкая магіла савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў ВАВ. На магіле ў 1975 годзе ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 30 жыхароў
- 2007 год — 41 жыхар, 25 двароў
- 2010 год — 22 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads