Вячаслаў Дашкевіч
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Язэпавіч Дашкевіч (15 красавіка 1941, в. Дзякшняны, Маладэчанскі раён, Вялейская вобласьць) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся 15 красавіка 1941 году ў в. Дзякшняны Маладэчанскfuf раёну Вялейскай вобласьці ў сялянскай сям'і. У 1958 годзе скончыў сярэднюю школу. У 1959 годзе скончыў Ашмянскую вучэльню мэханізацыі сельскай гаспадаркі. Пасьля гэтага два гады працаваў трактарыстам у саўгасе імя Янкі Купалы Маладзечанскага раёну.
У 1959 годзе паступіў на завочнае аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, на другім курсе перавёўся на стацыянар, які скончыў у 1965 годзе. Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964—1967), газэты «Физкультурник Белоруссии» (1967—1971), загадчыкам аддзелу часопісу «Родная прырода» (1971—1976), старшым рэдактарам Саюзу журналістаў БССР (1977—1980), старшым рэдактарам і загадчыкам аддзелу на Беларускім тэлебачаньні (1980—1986). З 1989 году працаваў навуковым супрацоўнікам аддзелу міжнацыянальных і міжнародных зносінаў Інстытуту філязофіі і права АН Беларусі.
У 2010 годзе быў выключаны з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[1].
Remove ads
Творчасьць
У друку выступае з 1963 году, зь вершамі — з 1974 году. Першая кніга вершаў «Хвіліна чаканьня» ўвайшла ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1983 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Загадка Атлантыды».
Пераклаў з эстонскай мовы «Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ (тэлеп'еса, 1985) і асобныя вершы эстонскіх паэтаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads