Віжайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віжа́йны (польск. Wiżajny) — вёска ў Польшчы, паміж азёрамі Вістуцьцю і Віжайнамі. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 35 км на поўнач ад Сувалак, за 143 км на поўнач ад Беластоку; каля граніцы зь Летувой.
Віжайны — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Тэрэзы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Назва
Апроч формы Віжайны, таксама сустракаюцца варыянты Віжаны[1] і Візуны[2].
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Віжайны (Weyze) датуецца 1253 годам[3]. Відаць, тут існавала яцьвяскае паселішча.
У 1413 годзе Віжайны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У гэты час імі валодалі Лазавіцкія, з 2-й паловы XVI ст. — Радзівілы. На загад апошніх тутэйшы касьцёл Сьвятога Юрыя ператварылі ў кальвінскі збор, у якім у 1603 годзе пахавалі гетмана Крыштапа Мікалая Радзівіла «Перуна».
На 1629 год у Віжайнах было 285 дымоў, якія разьмяшчаліся на 7 вуліцах (найбольшая зь іх Павісульская з 27 дымамі, найменшая — Канецпольская з 6). У 1664 годзе касьцёл вярнулі каталікам. 11 траўня 1693 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Віжайнам Магдэбурскае права і герб: у чырвоным полі белы арол з залатой перавязьзю на персях (пацьвержаны 14 лютага 1792 году)[2]. Па Радзівілах местам валодалі Пуслоўскія, Плятэры, Струтынскія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Віжайны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год тут было 165 будынкаў. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі мястэчка Магдэбурскага права.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Віжайны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Віжайны апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Віжайны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох яны ўваходзілі ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1342 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1 тыс. чал.; 2011 год — 882 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятой Тэрэзы (1825), званіца (1862)
- Могілкі: старыя каталіцкія, пратэстанцкія
Галерэя
- Краявіды Віжайнаў
- Касьцёл Сьвятой Тэрэзы
- Касьцёл, званіца
- Могілкі каталіцкія
- Адміністрацыя гміны
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads