Віктар Гайсёнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак (н 6 чэрвеня 1950 году ў в. Гасьцілавічы Лагойскага раёну Менскай вобласьці) — намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. З 31 кастрычніка 2008 году надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Доктар фізыка-матэматычных навук (1990), прафэсар. Акадэмік Беларускай інжынэрнай тэхналягічнай акадэміі і міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1972). Працаваў у БДУ — асыстэнт катэдры, ад 1986 году — дэкан фізычнага факультэта, загадчык катэдры мэтодыкі выкладаньня фізыкі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкатэдральнага аддзяленьня апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў галіне фізыка-матэматычных навук на тэму «Дасьледаваньне ўплыву эфэкту нелінейнасьці на спэктральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 1988—1990 гг. — сакратар парткаму БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў галіне фізыка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынаньня і выпрамяненьня сьвятла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».
З 16 студзеня 1992 да 1994 — міністар адукацыі.
З 1994 г. па 19 траўня 2000 г. — рэктар Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы.
З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіям Рэспублікі Беларусь.
19 траўня 2000 г. указам прэзыдэнта №275 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першае клясы[1]. 11 ліпеня 2000 г. уручыў даверчыя граматы генэральнаму дырэктару ЮНІДО.
З сакавіка 2005 году — намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
З 31 кастрычніка 2008 году Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[2], даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 году[3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 сьнежня 2013 году[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтар больш за 100 навуковых прац па фізыцы лязэрнага выпраменьваньня.
Узнагароды
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласьці навукі і тэхнікі (1994 г.). 31 траўня 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[5].
Сям’я
Жанаты, мае дачку.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads