Гасьцілавічы (Менская вобласьць)
вёска ў Лагойскім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гасьці́лавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гайне. Уваходзяць у склад Лагойскага сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Лагойску, на шашы Р3.
Remove ads
Назва
Імя Гастыла або Гастэль (Gastila, Gostilo, Gastel[2]) можа мець як славянскае, так і германскае (гоцкае) паходжаньне[3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -гаст- (германскія імёны Gasto, Gasticho, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[4].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У пісьмовых крыніцах вёска ўпамінаецца ў XIV стагодзьдзі як маёнтак у Лагойскім удзельным княстве. У 1395 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт перадаў Гасьцілавічы віленскаму ваяводу Войцеху Манівіду, што ў 1407 годзе было пацьверджана навечна.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Паводле рэвізіі 1795 году ў вёсцы 23 двары, 170 жыхароў. У XIX ст. вёска, уласнасьць Тышкевічаў. У 1811 годзе — 81 рэвіская душа мужчынскага полу, уладаньне графа П. Тышкевіча. У 1833 годзе вёска ў складзе маёнтку Лагойск. У 1844 годзе — 16 двароў, 102 жыхары, уласнасьць графа Канстанціна Тышкевіча, мелася карчма, даход зь якой складаў 90 рублёў срэбрам. У 1870 годзе — вёска, 73 рэвіскія душы мужчынскага полу, пры рацэ Гайна, у Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні.

Вяскоўцы былі прыхаджанамі Лагойскага праваслаўнага прыхода Сьвята-Мікалаеўскай царквы. У пачатку XX ст. — вёска, цэнтар Гасьцілавіцкай сельскай грамады, у якую ўваходзілі 18 гаспадарак, што мелі 237,4 дзесяціны зямлі. У 1912 годзе дзеяла народная аднаклясная вучэльня. У 1917 годзе ў вёсцы налічвалася 44 двары, 256 жыхароў, на базе народнага вучылішча адкрыта пачатковая школа. Настаўнікам Іванам Бабкоўскім створаны першы на Лагойшчыне культурна-асьветніцкі гурток.
Найноўшы час
З 20 кастрычніка 1924 году вёска ў Лагойскім сельсавеце Менскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прафінтэрн», працавала кузьня. У 1941 годзе налічвалася 90 двароў, 450 жыхароў. У Другую сусьветную вайну нацысты зьнішчылі 2 двары, загубілі 4 жыхары, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 — у партызанах. Да 2003 году вёска — цэнтар калгасу «8 Сакавіка».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 170 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1844 — 102 чал.
- XX стагодзьдзе: 1917 — 256 чал.; 1945 — 450 чал.; 1969 — 391 чал., 120 двароў; 1999 — 481 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2003 — 478 чал.; 2008 — 522 чал., 157 двароў; 2010 — 523 чал.
Інфраструктура

У вёсцы працуе сярэдняя школа, дзіцячы садок, дом культуры з кіназалай, бібліятэка, пошта, аўтазаправачная станцыя, крама, лазьня, вясковы стадыён. Цэнтар сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».
Славутасьці
Курганны могільнік. За 3 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Тур’я (былы хутар), у лесе 9 насыпаў дыямэтрам 8—10 м, вышынёй 1,2 м. Унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000244. Прысвоена 3 катэгорыя каштоўнасьці. Ахоўваецца дзяржавай[5].
Асобы
- Уладзімер Анісковіч — літаратар, крытык, перакладчык
- Віктар Гайсёнак — доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласьці навукі і тэхнікі, пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы
- Мікалай Жалабковіч — харэограф, мастацкі кіраўнік ансамбля народнага танца «Лявоніха»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads