Віленскі Духаўскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манасты́р Сьвято́га Ду́ха — помнік гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Старога Места, на Вастрабрамскай вуліцы[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Віленскі Духаўскі манастыр | |
![]() Манастыр і царква Сьвятога Духа | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′31.82″ пн. ш. 25°17′26.58″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Віленская і Літоўская япархія[d] |
Віленскі Духаўскі манастыр на мапе Летувы ![]() ![]() Віленскі Духаўскі манастыр | |
![]() |
Комплекс Віленскага Духаўскага манастыра складаецца з царквы Сьвятога Духа, званіцы, мужчынскага і жаночага манастырскіх карпусоў, дома архімандрыта і мура з брамай. У царкве спачываюць віленскія мучанікі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Манастыр Сьвятога Духа ў Вільні заснавала брацтва, якое існавала пры Траецкай царкве з 1584 году. У 1596 годзе дочкі ваяводы смаленскага Рыгора Валовіча Ганна Абрамовіч і Фядора Зяновіч ахвяравалі манастыру пляц у месьце і грашовыя сродкі, кашталян наваградзкі Аляксандар Палубінскі перадаў у валоданьне брацтва двор Судэрву.
У 1597 годзе царква ўжо дзеяла, манастыр упершыню ўпамінаецца ў 1604 годзе. Першым архімандрытам і рэктарам брацкай школы быў Лявонці Карповіч, потым — Мялеці Сматрыцкі, у 1629—1633 гадох — Ёсіф Бабрыковіч. Пад юрысдыкцыяй манастыра знаходзіліся 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У 1603 годзе пачалі будаваць манастырскую званіцу, у 1633—1638 гадох вялося будаваньне мураванай царквы. У 1611 годзе князь Багдан Агінскі заснаваў філію манастыра ў Еўі пры Прачысьценскай царкве. У 1617 годзе дзеля манастырскай школы збудавалі новы мураваны дом.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656 годзе манастыр моцна пацярпеў ад маскоўскіх захопнікаў. Ад гэтага часу да 1686 году ён быў у заняпадзе і пазбавіўся некаторых сваіх уладаньняў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1701—1709 гадох манастыр зноў пацярпеў ад іншаземных войскаў. У 1748 годзе царква і манастырскія будынкі згарэлі ў пажары. У 1749—1753 гадох царкву рэканструяваў архітэктар Ян Гляўбіц. У 1749 годзе інтэр’ер царквы аздобілі іканастасам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У вайну 1812 году манастыр пацярпеў ад францускіх войскаў. У 1821—1825 і 1842—1844 гадох праводзілася рэканструкцыя царквы ў стылі клясыцызму. У 1826 годзе збудавалі пячорную царкву[1].
У 1833 годзе манастыр прылічылі да першай клясы. У другой палове XIX ст. мастацкае аблічча манастырскай брамы пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
Найноўшы час
За савецкім часам манастыр не перапыняў сваёй дзейнасьці.
Remove ads
Архітэктура
Царква — помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў адзін зь першых крыжова-купальных храмаў пэрыяду раньняга барока, створаных паводле касьцёла Сьвятога Казімера, з 2-вежавым фасадам. Па рэканструкцыях XIX ст. будынак страціў барокавыя фасады, якія цяпер дэкаруюцца толькі дарыцкімі пілястрамі.
Інтэр’ер аздабляецца іканастасам у стылі віленскага барока і 12 абразоў Івана Трутнева другой паловы XIX ст.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1834 г.
- І. Трутнеў, 1865 г.
- 1888 г.
- 1888 г.
- 1890 г.
- 1890 г.
- Г. Паўль, 1917 г.
- М. Гайльман, 1917 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Я. Булгак, 1912 г.
- Я. Булгак, 1913 г.
- Я. Булгак, 1914 г.
- Я. Булгак, 1914 г.
- Я. Булгак, 1914 г.
- 1915 г.
- Я. Булгак, 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- Я. Булгак, 1917 г.
- 1917 г.
- Г. Паддэмбскі, 1937 г.
- Л. Высоцкі, да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Царква
- Інтэр’ер царквы
- Званіца
- Брама па маскоўскай перабудове
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads