Вільня (рака)
рака ў Беларусі і Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́льня, Віле́йка (лет. Vilnia[a]) — рака ў Беларусі і Летуве, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці .Даўжыня 82 км. Вадазбор 633 км².
Remove ads
На рацэ стаяць места Вільня і гістарычнае мястэчка Лаварышкі.
Remove ads
Назва
Гідронім Вільня мае славянскае паходжаньне[1]. Магчыма, ад беларускага дыялектавага слова вільня 'улукаткі, крутня, месца, дзе трэба круціцца, віляць на абмежаванай тэрыторыі' (напрыклад, ісьці па балотных купінах ды іншым); 'віляньне'[2]. Пад уладай Савецкай Расеі ў рэчышчы палітыкі летувізацыі расейскі лінгвіст-балтыст Уладзімер Тапароў зьвязваў назву ракі з сугучнымі летувіскімі словамі vilnis 'хваля', vieloti 'зьвівацца', vėlė 'душа памерлага', Velinas 'валадар царства памерлых' (пазьней — 'чорт')[3][b]. Некаторыя летувіскія дасьледнікі[5] таксама зьвязваюць гідронім зь vilnis, аднак географ Вадзім Жучкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэтая водная назва ня мела б ніякага сэнсу[6]. Пагатоў такога значэньня ня мае ніводная водная назва ні на адной зь вядомых моваў[6]. Разам з тым, паводле мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, гіпатэтычны балтыйскі субстратавы фон беларускай мовы не адкідае магчымасьці балтыйскага паходжаньня гідроніму[2].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вільні ўтварылася ад гоцкага імя Williniu або Wilennus[7].
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемянаў Ашмянскага раёну, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ граніцай Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі зь Летувой, астатнія 69 км тэрыторыяй Летувы. Упадае ў раку Вяльлю ў месьце Вільні[8].
Заўвагі
- Дасьледнік Іван Ласкоў зьвяртае ўвагу на наступную супярэчлівасьць балтыйскіх этымалёгіяў: «Гідранімія Летувы, Латвіі і Ўсходняй Прусіі такімі дасьледнікамі, як А. Трубачоў і Ў. Тапароў і іх школа, без усякага аналізу абвяшчаецца наскрозь балтыйскай, хоць у большай частцы сваёй з балтыйскіх моваў не разьвязваецца. І знайшоўшы дзесьці такія ж, як у Балтыі, тапонімы, балтафілы сьцьвярджаюць: тут былі балты. Даходзіць да сьмешнага: балты, на погляд іх, сягалі аж да Ўфы — на той падставе, мабыць, што назва Ўфа нагадвае летувіска-латыскае ўпэ 'рака'»[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads