Віляны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віляны
Remove ads

Віляны, Вялёны (лат. Viļāni) — места ў Латвіі, на рацэ Малце. Адміністрацыйны цэнтар Вілянскага краю. Плошча 4,9 км². Насельніцтва на 2016 год — 3156 чалавек. Знаходзяцца за 215 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Масква. Аўтамабільныя дарогі на Люцын, Рэжыцу, Прэйлі.

Хуткія факты
Remove ads

Вялёны — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII ст.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кляштар бэрнардынаў, абмеры 1833 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўпамін пра Вялёны (ням. Wielona) датуецца 1495 годам. У 1753 годзе Міхал Рык фундаваў тут кляштар бэрнардынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вялёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У другой палове XIX ст. тут дзеяў касьцёл, працавалі школа і фабрыка[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вялёны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Віляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 году яны атрымалі статус места.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3764 чал.; 2011 год — 3208 чал.; 2016 год — 3156 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1753)
  • Могілкі каталіцкія

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads