Віталь Ганіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віта́ль Га́ніч (нарадзіўся 29 жніўня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Партызана».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец салігорскага «Шахцёра». Выступаў за дублюючы склад салігорскага клюбу, у складзе якога ў 2010 годзе быў бронзавым прызэрам турніру. Затым зьмяніў клубную прапіску і перайшоў у «Слуцак». Дэбютаваў за клюб 4 кастрычніка 2014 году ў матчы супраць «Менску». Аднак ня даў рады і пасьля заканчэньня сэзону пакінуў яго.
У красавіку 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Смаргонь»[1][2], які пакінуў у ліпені таго ж году[3], пасьля чаго далучыўся да «Воршы»[4]. Адразу ж стаў ключавым футбалістам каманды. З 2016 году ізноў выступаў за «Смаргонь»[5]. У матчы 4 верасьня 2016 году супраць «Баранавічаў» адзначыўся хет-трыкам ў браму суперніка. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Баранавічы»[6], у складзе якога дэбютаваў у матчы супраць сваёй былой каманды 7 красавіка 2018 году. 2019 год выступаў за клюб «Смаргонь»[7].
У красавіку 2020 года стаў гульцом петрыкаўскага «Шахцёра». Замацаваўся ў камандзе, стаўшы адным зь лідэраў клюбу ў нападзе. Дапамог клюбу стаць срэбранымі прызэрамі Другой лігі і тым самым атрымаць месца ў Першую лігу. У лютым 2021 году працягнуў кантракт з клюбам[8]. У 2022 годзе працягнуў выступаць за петрыкаўскі клюб[9]. У студзені 2023 году футбаліст быў на праглядзе ў «Баранавічах»[10]. Крыху пазьней футбаліст далучыўся да салігорскага «Партызана», разам зь якім стаў выступаць у Другой лізе.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads