Віталь Новік
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Новік (нар. 9 лістапада 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родных Каленкавічах, аднак у маладым веку трапіў у «Гомель». З 2011 году пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. 25 лістапада 2012 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць бабруйскай «Белшыны» (1:3). У далейшым працягваў трэнавацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.
У сэзоне 2015 году празь фінансавыя чыньнікі «Гомель» пакінулі асноўныя гульцы, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе. Зь лета пачаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе. 14 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Менску» атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 году на два гады падоўжыў кантракт з «Гомлем»[3]. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 году, але на поле выходзіў зрэдку, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.
У першай палове сэзону 2017 году выступаў за дублюючы склад «Гомля». У ліпені 2017 году пакінуў каманду і перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[4], за які гуляў да 2018 году. У пачатку 2021 году далучыўся да гомельскага «Паперпраму», а ў 2022 годзе перабраўся ў гарадзенскі «Нёман-Белкард».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads