Віталь Рушніцкі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віта́ль Рушні́цкі (нарадзіўся 17 студзеня 1990 году) — беларускі футбаліст, нападнік пінскага «Стэнлесу».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У маладосьці трапіў у структуру менскага «Дынама» і ўжо ў веку 15 гадоў пачаў гуляць за дубль. Пазьней прыцягваўся да асноўнага складу, але гэтак і не дэбютаваў у першай камандзе. У пачатку 2008 году далучыўся да расейскіх «Крылаў Саветаў», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. Другую палову 2009 году правёў у бабруйскай «Белшыне», пасьля вяртаньня ў Самару перастаў зьяўляцца на полі і пакінуў клюб. У 2011 годзе далучыўся да клюбу беларускай Першай лігі «Ведрыч-97», а ў другой палове сэзону гуляў за «Смаргонь». У 2012 годзе стаў гульцом узбэцкага «Шуртану», які ачольваў беларускі трэнэр Ігар Крывушэнка, а пазьней вярнуўся ў «Смаргонь». Сэзон 2013 году распачаў у «Полацку», аднак неўзабаве ў клюбе пачаліся фінансавыя праблемы, і Віталь разам з большасьцю гульцоў клюбу пакінуў каманду.

У сэзоне 2014 году гуляў у Другой лізе за клюб «Колас-Дружба», з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. На наступны год прыяднаўся да пінскай «Хвалі», у складзе якой адзначыўся ў сэзоне 2015 году 12 галоў. Пасьпяхова пачаў сэзон 2016 году, пасьля першай паловы чэмпіянату з 13 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Другой лігі. У ліпені 2016 году перайшоў у «Слуцак»[3]. 29 ліпеня дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць мазырскай «Славіі» (1:0). Пазьней страціў месца ў першай адзінаццатцы ды часьцей заставаўся на лаўцы запасных. У сэзоне 2017 году працягваў зьяўляцца на полі, выхадзячы на замену. 3 чэрвеня 2017 году забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, праз хвіліну пасьля выхаду на замену ўлучыўшы мяч у браму «Іслачы», чым забясьпечыў слуцкаму клюбу перамогу зь лікам 2:1. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Слуцак»[4].

Неўзабаве пасьля зыходу з «Слуцку» вярнуўся ў пінскую «Хвалю»[5], а ў студзені 2018 году ўзмоцніў склад жыткавіцкага ЮАС[6]. У чэрвені 2018 году пакінуў жыткавіцкі клюб[7]. У жніўні 2018 году склаў працоўную дамову з «Лідай»[8], па заканчэньні сэзону 2018 году пакінуў лідзкі клюб. У 2019—2020 гадах гуляў у Другой лізе у складзе пінскага «Стэнлесу», быў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2021 году пачаў трэнавацца з «Хваляй» і ў лютым падпісаў зь ёй кантракт[9]. У сэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Хвалю»[10]. Хутка зноў далучыўся да «Стэнлесу», у сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца каманды[11]. У сакавіку 2023 году было абвешчана, што Рушніцкі застанецца ў «Стэнлесу» на сэзон 2023 году, аднак у красавіку пакінуў клюб і далучыўся да «Новай Прыпяці» з Альшанаў. У жніўні 2023 году вярнуўся ў «Стэнлес»[12]. У красавіку 2024 году стала вядома, што нападнік застаецца ў пінскай камандзе на новы сэзон[13].

Міжнародная

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads