Вітораж

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віто́раж[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагодзьдзі лясная вартоўня ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе ўрочышча ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету. У 1917 годзе згадваюцца аднайменныя ўрочышча і засьценак.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Паводле перапісу 1926 году хутар. У 1933 годзе ўпамінаецца як вёска калгасу «Паляўнічы», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • Пачатак ХХ ст. — 3 двары, 23 жыхары
  • 1926 год — 13 гаспадарак, 54 жыхары
  • 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
  • 2009 год — 27 чалавек[2]
  • 2019 год — 19 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads