Аляксей Сапуноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Сапуноў
Remove ads

Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка (15 сакавіка паводле ст.ст.) 1851, мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры. Стацкі саветнік. Прафэсар (1913).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім унівэрсытэце, сакратаром Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1893 удзельнічаў у стварэньні Віцебскага царкоўна-археалягічнага музэю, у 1909 Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцьця Віцебскага аддзяленьня Маскоўскага археалягічнага інстытуту, у якім у 19111922 выкладаў. Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 19231924 чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце.

Дасьледаваў гісторыю, літаратуру, археалёгію, археаграфію, архітэктуру, фальклёр Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісаньні рукапісных помнікаў. Асноўная ягоная праца — зборнік дакумэнтаў XIXIX стст. «Віцебская даўніна», выдадзены ў 18831888. У ім зьмешчаныя ўрыўкі зь летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.

Remove ads

Бібліяграфія

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads