Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. У склад сельсавету ўваходзяць 36 населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вішнеў. Старшыня сельскага выканаўчага камітэту — Уладзімер Яцук[1].
На 01.01.2017 году агульная колькасьць насельніцтва складала 2040 чалавек, агульная колькасьць гаспадарак − 1048[2].
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 31 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Смаргонскага раёну.
31 траўня 2016 году ў склад сельсавету далучаны вёскі і хутары Войстамскага сельсавету[3].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 15[4]
Вайсковыя пахаваньні, памятныя знакі
- абэліск воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: аг. Вішнева, в. Малінавая, в. Лешчаняты;
- абэліск воінам-партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, магіла забітага партызана: в. Абрамаўшчына-1.
- абэліск ваеннаму лётчыку, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бібкі.
- Сымбалічны помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: аг. Войстам, в. Ягаднава;
- памятны знак на месцы загубы чэкіста Іванова;
- братэрская магіла загінуўшых у Першую сусьветную вайну: в. Хаўсты, в. Ягаднава.
Культавыя будынкі
- касьцёл Сьвятога Тадэвуша вёскі Вішнева, 1811 год
- царква Сьвята-Прападобнай Ефрасіньні Полацкай, Вішнева, 2001 г.
- касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы вёскі Войстам, 1911 год, помнік архітэктуры стылю «Мадэрн»;
- царква Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1994 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads