Габрыэля Пузына

польская княгіня, паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia

Габрыэля Пузына
Remove ads

Габрыэля Альбіна Гюнтэр, замужам — княгіня Габрыэля Пузына, Габрыэля Пузыня (па-польску: Gabriela Puzynina; 24 лістапада 1815, Вільня — 16 жніўня 1869, Гарадзілава) — польскамоўная паэтэса, пісьменьніца й мэмуарыстка зь Віленшчыны.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Карысталася псэданімам і крыптанімам «G.G.» (г.зн. «Габрыэля Гюнтэр»).

Remove ads

Паходжаньне й сям’я

Габрыэля Альбіна Гюнтэр нарадзілася ў Вільні ў каталіцкай сям’і графа Адама Гюнтэра (1782—1854) уласнага гербу Гінтэр (з Ігуменскага павету Менскай губэрні) і графіні Аляксандры з Тызэнгаўзаў (каля 1790—1843) (з Віленскай губэрні). Род графаў Гюнтэраў паходзіў з Нямеччыны (з палятыната Ніжэйшага Рэйна), прадстаўнік якога Зыгмунт Гюнтэр фон Гэйдэльсгайм асеў у 1518 г. у ВКЛ і асыміляваўся ў мясцовым шляхецкім асяродзьдзі[1], а ў XVІІІ ст. род ужо адносіўся да карэннай сярэднезаможнай шляхты Новагародзкага ваяводзтва ВКЛ. Прозьвішча «Гюнтэр» (Günter) у польскай і расейскай транскрыпцыі пісалася й чыталася як «Гінтэр» (Gіnter/Гінтэр). Габрыэля была малодшай з трох дачок сваіх бацькоў. У 1851 г. выйшла замуж за князя Тадэвуша Пузыну, шлюб зь якім быў безьдзетным.

Remove ads

Выхаваньне й адукацыя

Да шлюбу жыла ў набытым яе бацькам маёнтку Дабраўляны[2] Сьвянцянскага павету. У Дабраўлянах бывалі Ігнат Ходзька (пазьней ён адрэдагаваў і давёў да друку першы паэтычны зборнік Габрыэлі Пузыны) і Антоні Эдвард Адынец (пазней літаратурны радца й сябра паэтэсы), Ян Дамель, Юльлян Корсак, Ян Рустэм, Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская, Тамаш Зан.

Культурная дзейнасьць

Трымала літаратурны салён у маёнтку мужа Гарадзілава (цяпер Маладэчанскі раён), зьбірала мастацкую калекцыю, бібліятэку. У 1850-я г. гасьцямі літаратурнага салёну Габрыэлі Пузыні былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын паэта Адама Міцкевіча)[3].

Разам з мужам падарожнічала па Заходняй Еўропе — наведала Нямеччыну й Францыю, у Парыжы завязала цеснае знаёмства з вядомымі польскамоўнымі пісьменнікамі-эмігрантамі — Антоніям Гарэцкім і Багданам Залескім[4].

Як паэтэса вядомая з 12-гадовага ўзросту. Пісала толькі на польскай мове. Дэбютавала вершам у 1828 г. у варшаўскім часопісе «Motyl» пад крыптанімам «G. G.» Выдала некалькі зборнікаў лірычных і маралізатарскіх вершаў, пісала апавяданьні, фэльетоны, камэдыі. У 1830−1840-х склалася як адмысловая паэтэса, у Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў: у 1843 г. «W imie Boże» («У імя Божае») і ў 1845 г. «Dalej w świat!» («Далей у свет!»). Другое выданне гэтых яе вершаў, дапоўненае новымі творамі, пад назвай «W imie Boże — Dalej w świat!» («У імя Божае — далей у свет!») выйшла ў Вільнюсе ў 1959 г.[3] У 1857 годзе ў Вільне была выдадзена яе кніга «Małe a prawdziwe opowiadania» («Малыя ды праўдзівыя апавяданні»).

У канцы жыцця на падставе дзёньніка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі й дакументаў напісала ўспаміны «Мая памяць», якія скончыла да 1867 г. Рукапіс, багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі, уяўляў панараму жыцця ўсіх слаёў грамадзтва паўночна-заходняй Беларусі й Вільні, зьмяшчаў каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыцьцё края. У ім шмат звестак пра сем’і Сапегаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Тызенгаўзаў, Вайніловічаў, маёнтак Дабраўляны й Дабраўлянскую збраёўню, Паставы, Дзярэчын, Віленскі ўнівэрсытэт, франка-расейскую вайну 1812 г., Лістападаўскае паўстаньне 1830—1831 гг. у літоўска-беларускіх землях. Рукапіс успамінаў быў зьнішчаны падчас вайны у 1944 г. у Варшаве. Часткова выдадзены А. Чарткоўскім і Г. Масціцкім у 1928 г.

Некаторыя дасьледчыкі атаясамляюць з Альбінай Габрыэляй Пузынай Адэлю з Устроні[5].

Паасобныя вершы Габрыэлі Пузыны перакладзены Ірынай Багдановіч і іншымі.

Remove ads

Крыніцы

Бібліяграфія

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads