Галады
вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галады́ (па-польску: Hołody, па-падляску: Hołodý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Шчыты-Дзенцялова).
Remove ads
Гісторыя
Праўдападобна Галады былі заснаваныя як пасёлак пры млыне, існаваньне якога датуецца 1501 г.. У 16 ст. вёска сьпярша прыналежала мяшчанам бельскім, але ўжо ў 1576 г. пазначаецца як каралеўскае ўладаньне фальварку Ужыкі. Вялікая вёска (распаложаная на 60 валоках зямлі) зьяўлялася дастаткова беднай і тутэйшыя мужыкі часта займаліся вырашчваньнем агародніны. Напрыканцы 16 ст. Галады былі цэнтрам воласьці, у якой было ажно 7 карчмаў. Да 1861 г. Галады прыналежалі казьне, побач зь вёскаю мясьцілася сядзіба бельскага лясьніцтва. Пасьля падзелаў маёнтку Шчыты-Навадворы частка ягонага зямлі была прылучаная да Галадоў пад назвай Галады-Калёнія і была заселяная расейскімі каляністамі (сёньняшняе ўрочышча Кацапшчына). Паводле польскага перапісу населніцтва 1921 г. пражывалі тут 247 жыхары (10 палякаў, 237 беларусаў) у 50 дамах. У міжваенны пэрыяд дзейнічаў тут вялікі вадзяны млын і 7 вятракоў (пабудаваных мясцовым майстрам Мікітай Грыгарукам). У 1960—1968 гг. Галады былі цэнтрам самастойнае гміны.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads