Ужыкі

вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У́жыкі (па-польску: Użyki, па-падляску: Úžyki) — прысёлак вёскі Агароднікі ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Хуткія факты

Ля вёскі працякае рака Арлянка.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары Ужыкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[1]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Назва вёскі паходзіць ад старацаркоўнаславянскага слова оужик, якое абазначае сваяка. У Ўжыках у 16 ст. існаваў фальварак бельскага стараства, пры якім пражывалі мужыкі-агароднікі (атрымвалі яны невялікія ўчасткі зямлі і былі абавязаны да працы ў фальварку). Дзякуючы гэтым мужыкам была заснаваная вёска Агароднікі (узгадваецца як самастойная вёска толькі ў 18 ст.). Фальварак быў даволі вялікім, так як працавалі ў ім жыхары войтастваў з цэнтрамі ў Зыгмунтове (7 вёсак), Галадах (3 вёскі), Крывятычах (3 вёскі) ды Зубаве (3 вёскі). У 19 ст. Ужыкі ўпершыню перайшлі ў прыватныя рукі — расейскай сямі Фядоравых[3]. У міжваенны пэрыяд Ужыкі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другай сусьветнай вайны былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads