Гальяш Пельгрымоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гальяш Пельгрымоўскі (1564 — 1604) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, пісьменьнік, паэт, пісар вялікі літоўскі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Літве (магчыма, у Ашмянскім павеце). Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна». Паводле веравызнаньня — кальвініст. Родавы маёнтак — Меднікі. У маладосьці быў зьвязаны з дваром Радзівілаў. У 1581 пад камандаваньнем Крыштафа Радзівіла прымаў удзел разам з Ф. Кмітам-Чарнабыльскім і А. Рымшам у паходзе ў Расею. Сакратар польскага караля Стэфана Баторыя, у 1583 па яго даручэньні езьдзіў у Маскву да Івана IV Жахлівага зь лістом і падарункамі. З 26 лютага 1586 па 1608 гады — пісар вялікі літоўскі. У 1597 абіраўся маршалкам Слонімскага сойміка[5]. З 1600 сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве на чале з Л. Сапегам (прымаў удзел у дыпляматычных перамовах дзеля заключэньня вечнага міру), з 1602 выконваў абавязкі маршалка Літоўскага трыбунала. Памёр у 1604 годзе.
Remove ads
Творчасьць
Пісаў на лацінскай, польскай і старабеларускай мовах. У 1583 у Кракаве апублікаваў лацінамоўную паэму «Панэгірык у гонар князя Крыштафа Радзівіла», якая стала літаратурным дэбютам пісьменьніка. Таксама ў 1580-х апублікаваў два панэгірычныя творы: «На шлюб найсьвятлейшага князя і гаспадара Альбэрта Радзівіла» (Вільня, 1585) з нагоды шлюбу А. Радзівіла з курляндзкай князёўнай Ганнай і «Пасланьне да шляхетнага гаспадара Тэадора Скуміна» (Вільня, 1586) у гонар Т. Скуміна-Тышкевіча. Найбольш цікавым лацінамоўным творам Г. Пельгрымоўскага зьяўляецца празаічны трактат з асобнымі вершаванымі ўстаўкамі «Пра герояў Царквы Божай» (Кракаў, 1585), прысьвечаны жыцьцю і подзьвігам славутых біблейскіх пэрсанажаў і герояў старажытнасьці.
У 1590-х паступова пераходзіць на польскую мову. Выдае пад крыптанімам «E. P. Philalethes Lithuanie» вялікі вершаваны творы «Дыялёг літоўскага шляхціча пра Інфлянцкую вайну караля Стэфана з князем маскоўскім...» (Вільня, 1594) і ананімна — зборнік вершаў на лацінскай і польскай мовах «Патрыёт Айчыны да сэнату і дзяржавы літоўскай» (1597).
У выніку паездкі ў складзе пасольства Льва Сапегі ў Маскву нарадзіліся тры творы: празаічны дыярыюш пасольства, кароткі вершаваны польска-беларускі дыялёг «Гутарка аднаго паляка з маскалём...» і вершаваны дыярыюш «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» (каля 7000 радкоў) — найбольш значны твор у літаратурнай спадчыне Г. Пельгрымоўскага. І ў празаічным, і ў вершаваным дыярыюшы прамовы цара і баяраў аўтар падае з захаваньнем адмысловых словаў расейскай мовы, але перадаючы іх на беларускі ўзор («h», «ci», «dzi» замест «g», «ti», «di», зь цьвёрдым «г»). Чыстая беларуская лексыка сустракаецца ў баярскіх прамовах, асабліва ў прамовах Льва Сапегі[6]. Сьледам за польскім дасьледнікам А. Брукнерам І. Саверчанка таксама зьвяртае ўвагу на моўныя асаблівасьці паэмы, адзначаючы наяўнасьць формаў, уласьцівых беларускай мове[7].
Remove ads
Пераклады
- Гутарка аднаго Паляка з Маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601 // Полымя. 1994. № 7.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads