Альбрэхт Радзівіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альбрэхт Радзівіл
Remove ads

Альбрэхт Радзівіл (мянушка «Юстыніян»; 8 сакавіка 1558, Лукішкі каля Вільні — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны (1579—1586) і вялікі літоўскі (з 1586).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзевам, Хажовам, Геранёнамі і Лаздунамі ў Ашмянскім павеце[4]. Быў старостам ковенскім (з 1579), румбарскім і луцкім. I ардынат клецкі (з 1586).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Ганна Кетлер

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Станіслава, Юрыя, Мікалая.

Навучаўся ў Ляйпцыскім унівэрсытэце (1570—1573) і ў Рыме (1575—1576). У 1574 годзе ў Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 1579 годзе атрымаў урад маршалка надворнага літоўскага, у 1586 годзе — маршалка вялікага літоўскага.

У 1579—1581 гадох браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), за ўдзел у вызваленьні Полацку атрымаў пасаду надворнага маршалка. Браў удзел у складаньні Ям-Запольскага міру (1582).

У Клецку збудаваў мураваны касьцёл, фундаваў шпіталь[5]. Фундаваў драўляныя касьцёлы ў Суботніках і Лаздунах.

Ажаніўся 12 студзеня 1586 году з Ганнай (1567—1617), малодшай дачкой герцага курляндзкага Готарда Кетлера (1517—1587) і Ганны Мекленбург-Гюстраўскай (1533—1602). У гонар гэтага шлюбу Гальяш Пельгрымоўскі напісаў панэгірык «На шлюб найсьвятлейшага князя і гаспадара Альбэрта Радзівіла» (Вільня, 1585)[6]. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Ян Альбрэхт (1591—1626), II ардынат на Клецку
  • Ганна (пам. 1569), жонка князя Яна Ўладзіслава Сангушкі (пам. 1652)
  • Кацярына, памерла непаўналетняй
  • Барбара (1590–1614), жонка Мікалая Кішкі (пам. 1644), ваяводы дорпацкага

Спачыў 26 студзеня 1593 году ў касьцёл Сьвятых Янаў у Вільні[7].

Remove ads

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком, зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Летуве.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads